У ліку важных вясновых палявых работ гэтым часам – хімпраполка пасеваў.

На палетках азімых зерневых культур хімпраполка выканана ў раёне (на 19 мая) на 62 працэнты. Завяршыла гэту работу ААТ “Граніт-Агра”, блізкае да завяршэння КСУП “Слава працы” (92 працэнты).

КСУП “Хвінявічы” ўжо справілася з хімпраполкай азімага рапсу.

Сельгаспрадпрыемствы раёна распачалі хімпраполку і яравых зерневых і зернебабовых культур. КСУП “Жукоўшчына” выканала гэту работу на 120 гектарах з 310 (39 працэнтаў), ААТ “Граніт-Агра” прапалола 180 гектараў.

Завяршылі хімпраполку цукровых буракоў КСУП “Войневічы”, “Граніт-Агра”, “Хвінявічы”. У раёне гэта работа выканана на 76 працэнтаў.

Вялікую ўвагу гаспадаркі раёна надалі абароне пасеваў азімага рапсу ад шкоднікаў. Некалькі сельгаспрадпрыемстваў – КСУП “Вензавец”, “Войневічы”, ААТ “Граніт-Агра” выканалі інсектыцыдную апрацоўку пасеваў на 200 і больш працэнтаў да першапачатковага плану. Па раёне фактычная лічба склала 139 працэнтаў.

КСУП “Слава працы” выканаў работы па хімпраполцы азімых зерневых культур на 580 гектарах з 633. Актыўным удзельнікам гэтых работ з’яўляецца вадзіцель Аляксандр Гародка (на фотаздымку). Яму даручаны падвоз вады і вадкіх мінеральных угнаенняў (у прыватнасці КАСа) да агрэгатаў. Гэтым часам Аляксандр працуе на аўтамабілі ЗіЛ-130 з цыстэрнай, а неўзабаве перасядзе на МАЗ для перавозкі зялёных кармоў.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации