У час уборачнай кампаніі і нарыхтоўкі кармоў паблізу ліній электраперадачы і ў ахоўнай зоне працуе высокагабарытная тэхніка.

Пры выкананні сельгасработ важна помніць і выконваць наступныя правілы:

— у ахоўнай зоне паветраных ліній электраперадачы забараняецца праезд машын і механізмаў, якія маюць агульную вышыню з грузам або без грузу ад паверхні зямлі, дарогі вышэй за 4,5 метра;

— забараняецца падымацца на кабіну, бункер камбайна, які знаходзіцца пад правадамі або ў ахоўнай зоне паветранай лініі.

Пры падзенні электрычнага проваду на машыну вадзіцель павінен неадкладна яе спыніць. Калі пры гэтым можна вызваліць машыну ад адарванага проваду яе перамяшчэннем, то гэта неабходна зрабіць як мага хутчэй, пра здарэнне паведаміць уладальніку лініі. Калі немагчыма вызваліць машыну, неабходна паведаміць уладальніку лініі або сігналам трывогі прыцягнуць увагу вадзіцеля бліжэйшага транспартнага сродку. Да прыбыцця аварыйнай брыгады прадпрымаць самастойныя дзеянні катэгарычна забараняецца. Калі ў выніку падзення проваду або пры ўзнікненні электрычнага разраду машына загарыцца, яе неадкладна трэба пакінуць, але так, каб не было адначасовага судотыку чалавека з машынай і зямлёй. Да прыбыцця спецыяльнай брыгады забараняецца прымаць якія-небудзь дзеянні па тушэнні ўзгарання машыны і набліжацца да яе бліжэй за 8 метраў.

Пры пашкоджанні паветраных ліній, абрыве правадоў неабходна тэрмінова паведаміць дзяжурнаму дыспетчару Дзятлаўскага РЭС па тэлефонах: 6-79-36, 8-033-3704882 або 144.

Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС
Вячаслаў КЕЦЬ,
начальнік Дзятлаўскай энергаінспекцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago