Раённая піянерская арганізацыя папоўнілася новымі членамі. Урачыстая падзея адбылася ў Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук.

Чырвона-зялёныя гальштукі – сімвал Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі – павязалі навучэнцам 5 “Б” класа, якія ў час цырымоніі былі афіцыйна прыняты ў рады школьнай піянерскай дружыны імя Аляксандра Шылава.

У народным музеі “Дзеці ліхалецця”, прасякнутым гісторыяй і памяццю, хлопчыкі і дзяўчынкі далі ўрачыстае абяцанне быць вернымі ідэалам арганізацыі. Момант стаў асабліва значным, бо менавіта тут, сярод экспанатаў, якія сведчаць пра няпростыя лёсы дзяцей ваеннага часу, юныя піянеры ўсвядомілі важнасць патрыятызму, дружбы і ўзаемадапамогі.

Павіншавалі школьнікаў з важным этапам грамадскага жыцця  старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Баковіч. Яны пажадалі юным новаяльнянцам поспехаў у вучобе і грамадскай дзейнасці.

Несумненна, гэты дзень застанецца ў памяці пяцікласнікаў як яркая і натхняльная падзея, якая паклала пачатак іх актыўнага і насычанага піянерскага жыцця.

Аляксандра ЯКШУК,

карэспандэнт моладзевага медыяцэнтра “КУБ”, навучэнка Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации