Санаторная карта. Ёсць пуцёўкі ў “Баравічок”

Як аздараўліваюцца юныя дзятлаўчане летам 2024 года.

Як аздараўліваюцца юныя дзятлаўчане летам 2024 года і ці ёсць яшчэ пуцёўкі ў любімы дзятлаўчанамі “мясцовы” лагер “Баравічок”, пагутарылі з вядучым спецыялістам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Дзятлаўскім раёне Марынай Міклуш.

– Марына Віктараўна, як рэалізуецца летняя аздараўленчая кампанія для школьнікаў?

– На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна па стане на 20 чэрвеня функцыянуе 18 летнікаў з кругласутачным знаходжаннем у іх дзяцей. З іх – 5 летнікаў працы і адпачынку, у якіх 80 дзяцей нашага раёна не толькі аздаровяцца, але і заробяць грошы, і 4 палатачныя кругласутачныя летнікі.

– Ці прыме сёлета на адпачынак дзяцей “Баравічок”?

– Так, лагер з кругласутачным знаходжаннем “Баравічок” на базе філіяла “Санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца” пачне работу з 26 чэрвеня. Працаваць ён будзе ў чатыры змены па 47 чалавек. Запланавана аздараўленне 41 дзіцяці з ліку дзяцей-сірот і інвалідаў за кошт сродкаў абласнога бюджэту.

– Ці ёсць яшчэ месцы на гэты сезон, і колькі каштуе пуцёўка?

– На сёння ў лагер “Баравічок” засталіся свабодныя пуцёўкі на 4-ю змену, з 13 па 28 жніўня. Калі ёсць жадаючыя адправіць сваіх дзетак на аздараўленне і вясёлы адпачынак, калі ласка, тэлефануйце да мяне на нумар 6-11-75, я дам тлумачэнні па ўсіх пытаннях, якія вас цікавяць. Поўны кошт пуцёўкі складае 548 рублёў 55 капеек, аднак бацькам не трэба плаціць усю суму, паколькі з рэспубліканскага бюджэту на патанненне кожнай пуцёўкі выдзяляецца 248 рублёў.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

15 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

17 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

21 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

22 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

2 дня ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

2 дня ago