На дварэ красавік. З кожным днём сонца ўсё больш дзеліцца з зямлёй сваім цяплом.

“Горача” цяпер і аграрыям. Пасля ранніх яравых культур пачынаецца сяўба цукровых буракоў.

Як праходзіць “салодкая” сяўба ў КСУП “Войневічы”, расказаў галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Лахач:

– За дзесяць дзён мы плануем засеяць 250 гектараў цукровымі буракамі. Перад сяўбой салодкай культуры на палях праводзілася сур’ёзная падрыхтоўка: ранняя вясновая культывацыя закрыцця вільгаці, уносіліся фосфарныя і азотныя ўгнаенні, рыхтавалася глеба для сеялкі, збіраліся камяні. Культывацыяй займаліся механізатары Віктар Загдай і Аляксандр Шулейка. Цвёрдыя мінеральныя ўгнаенні ўносілі Барыс Закудоўскі і Сяргей Барысевіч. Сяргей Іванавіч працуе ў гаспадарцы ўжо адзінаццаты год. Займаецца не толькі ўнясеннем угнаенняў, але і такімі відамі сельскагаспадарчых работ, як ворыва і культывацыя.

На трактары МТЗ-1221 з сеялкай КУН-12 працуе механізатар Аляксандр Сіўко. Ён ужо дзесяць гадоў выконвае розныя палявыя работы ў КСУП “Войневічы” і другі год запар прымае ўдзел у сяўбе цукровых буракоў. Аляксандр Уладзіміравіч займаецца касьбой, культывацыяй, уборкай ураджаю, унясеннем цвёрдых мінеральных угнаенняў.

Ніводная пасяўная кампанія не абыходзіцца без вопытных паляводаў, такіх як Любоў Галавенка, якая працуе ў гаспадарцы з 2008 года. У яе абавязкі ўваходзяць збор камянёў на палях, загрузка сеялкі мінеральнымі ўгнаеннямі, пратручванне і чыстка збожжа, абслугоўванне сянажных ям, скошванне травы.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago