Са святамі – ад Таварыства Чырвонага Крыжа

У дзіцячым доме сямейнага тыпу горада Дзятлава Аляксандра і Марыны Русаўскіх зноў сустракалі гасцей.

На гэты раз у рамках акцыі “Нашы дзеці” з падарункамі да вялікай сям’і, дзе гадуюцца 10 непаўналетніх, завіталі валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Ядвіга Гушча і Алена Якаўчык на чале са старшынёй аб’яднання Галінай Касцюк, а ў рамках акцыі “Прафсаюзы – дзецям” да іх далучылася старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Юранкова.

Хлопчыкам і дзяўчынкам у радасць было зноў убачыць на сваім парозе Дзеда Мароза і Снягурачку з новымі святочнымі сюрпрызамі. Аляксандр Мікалаевіч і Марына Вячаславаўна гасцінна запрасілі візіцёраў да сямейнай ёлачкі, дзе ў дзяцей была магчымасць расказаць навагоднім героям загадзя падрыхтаваныя вершы, атрымаць за гэта падарункі, разам павадзіць карагоды.

Актывісты раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа ў якасці падарункаў прынеслі не толькі салодкія сюрпрызы, але і развіваючыя гульні, цацкі.

– Няхай 2024 год будзе для вас паспяховым і шчаслівым, здароўя ўсім, а дзецям – быць паслухмянымі і стараннымі ў вучобе, – пажадала Галіна Эдвардаўна.

– У маім дзяцінстве Новы год асацыіраваўся з пахам мандарынаў, няхай гэтак жа будзе і ў вас, – перадаючы хлопчыкам і дзяўчынкам вітамінную садавіну, пажадала Тамара Юранкова. – Кажуць, калі загадаць жаданне і з’есці такі навагодні мандарын, задуманае абавязкова ажыццявіцца, – паабяцала лідар прафсаюзнай арганізацыі.

Аляксандр і Марына Русаўскія і іх дзеці таксама не пакінулі гасцей без падарункаў – уручылі насценныя календары на 2024 год з пажаданнямі, каб кожны дзень быў напоўнены пазітывам і добрымі справамі.

Ад імя раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк дзякуе за спонсарскую дапамогу прыватнаму прадпрымальніку Уладзіміру Прыходзьку, гаспадару магазіна “Домашний интерес”, і прадаўцу Андрэю Мясаеду.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

17 часов ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

17 часов ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

18 часов ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

18 часов ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

18 часов ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

18 часов ago