Са святам, нашы абаронцы! (+відэа)

Дзень абаронцаў Айчыны – нагода для дашкольнікаў, а таксама вучняў пачатковых класаў павіншаваць сваіх татаў і дзядуляў асаблівымі падарункамі.

Так у кожнай з груп дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава выхаванцы майструюць сваімі рукамі памятныя паштоўкі з самымі шчырымі пажаданнямі.

Разам з карэспандэнтамі раёнкі дзеці паразважалі, хто такія сапраўдныя абаронцы і як іх трэба віншаваць.

– Абаронца Айчыны – гэта тата. Ён абараняе сваю сям’ю, ходзіць на працу, зарабляе грошы, каб купіць прадукты, дапамагае маме дома, –  тлумачыць Давід Цярэшка з групы № 10.

– Тата нам з мамай нічога не падарыў на Новы год, толькі Дзед Мароз, але мы ўсё адно яго павіншуем са святам. Падорым яму паштоўку з караблікам і кашулю. А яшчэ я прачытаю верш у падарунак, – раскрывае сакрэт Жэнечка Кузьміч з 11-й групы.

– Абаронца – гэта той, хто носіць зброю і ўмее страляць. Але ён не страляе, ён абараняе людзей і сваю Радзіму. Абаронцы апранаюць форму, служаць у лесе або ў арміі, яны могуць таксама працаваць у міліцыі і нават у хуткай дапамозе, – кажа Яўген Гушча з групы № 11.

Наталля АВЯРЧУК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

За тысячныя намалоты – пашана і шчыры “дзякуй”

Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…

10 часов ago

Нам доверена память. Начались поисковые работы на Дятловщине (фотофакт)

Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…

11 часов ago

Увага – на зберажэнне здароўя насельніцтва

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…

12 часов ago

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

16 часов ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

17 часов ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

17 часов ago