Афіцыйную частку ўрачыстай праграмы распачаў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Г. Т. Суравец. У сваёй прамове ён, у прыватнасці, адзначыў:
— Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — усенароднае свята, якое ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў, іх пераемнасць. З народнай памяці ніколі не знікне вобраз воінаў-пераможцаў, тых, хто змагаўся за Радзіму, да канца выканаў свой воінскі абавязак, хто выратаваў свет ад «карычневай чумы», хто ўзняў сцяг Перамогі над пераможаным рэйхстагам. Па традыцыі сёння мы ўшаноўваем ветэранаў, аддаём ім даніну павагі, схіляем галовы перад памяццю тых, хто аддаў сваё жыццё за Радзіму.
З прывітальным словам да мужчын таксама звярнулася старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» А. І. Жадзейка.
У час урачыстасці былі ўручаны юбілейныя медалі «Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Іх атрымалі Л. Ю. Кашко і С. П. Пігульская. Медалі ўручыў старшыня раённага Савета дэпутатаў А.С. Бараноўскі.
Выдатным музычным падарункам для гледачоў стала выступленне спевакоў прадзюсарскага цэнтра «Спамаш». Дзятлаўскай публіцы свае песні дарылі Мікіта Фаміных, Анастасія Ціхановіч, Яўген Доліч. Іх канцэртная праграма» Мелодыі песень сваіх захавай» уключыла як сучасныя нумары, так і ўжо добра вядомыя шлягеры — «Ружа белая», «Марскі прыбой», «Галіна», «Вечнае каханне».
Канцэртная праграма зорак беларускай эстрады прайшла на «адным дыханні». Ад імя ўсіх дзятлаўчан артыстаў падзякаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі. Ён уручыў кветкі, а таксама пажадаў спевакам новых творчых дасягненняў, каб заўжды публіка вітала іх цёпла і душэўна, ды не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
А.ДУБРОЎСКАЯ
Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…
У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…
За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…
Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…
Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…