Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
Паважаныя вернікі – каталікі і праваслаўныя Дзятлаўшчыны!
Ад усяго сэрца віншую вас са светлым , радасным святам – Змёртвыхпаўстання нашага Пана Езуса Хрыста!
Увасрэсенне Хрыста з’яўляецца падмуркам нашай веры. Факт уваскрэсення Хрыста становіцца адзіным і выключным фактам у гісторыі: знаходзячыся ў грабніцы, Езус падрыхтаваў сабе шлях вяртання да жыцця. І не толькі сабе, але і іншым. Ён сказаў: “Хто верыць у Сына, мае жыццё вечнае”. Таму дарам уваскрэслага Езуса з’яўляецца наша будучыня. Вялікдзень – гэта свята абнаўлення, невычэрпная крыніца высокіх маральных каштоўнасцяў хрысціянства.
Уваскрэсенне Хрыстова адкрыла кожнаму дарогу да маральнага адраджэння з дапамогай веры, добрых думак і ўчынкаў. Шчыра жадаю, каб гэта вясновае свята напоўніла вашы дамы святлом і цяплом, каб у вашых сем’ях панавалі згода і паразуменне.
З нагоды ўрачыстасці Уваскрэсення Пана жадаю ўсім людзям добрай волі, каталікам і праваслаўным, Божага благаславення , здароўя, сэрцаў , адданых Божай любові і напоўненых міласэрнасцю да блізкіх, шчодрых ласкаў ад Уваскрэслага Пана.
Здзіслаў ПІКУЛА,
ксёндз-пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…