Святлану Міскевіч, мабыць, немагчыма заспець без справы: то яна падае чарговую заяўку па тэлефоне, то ўзгадняе з майстрамі перспектыўныя пытанні, то запаўняе важныя неадкладныя дакументы. Усё ў вопытнага дыспетчара працуе, як гадзіннік: якасна, своечасова, без збояў.

Аднак жанчына знайшла хвілінку, каб расказаць пра жыццёвы выбар і штодзённыя клопаты.
— У старэйшых класах я марыла быць настаўніцай, – прызнаецца Святлана Іосіфаўна. – Ды мама, якая працавала педагогам, не жадала такога занятку сваім дзецям. Таму я выбрала татаву прафесію.
Тата Святланы Міскевіч, які ў 70-х гадах мінулага стагоддзя працаваў у меліярацыі раёна, натхнёна распавядаў дзецям пра сваю працу і пра тое, як да іх прыязджаюць працаваць пасля заканчэння Пінскага тэхнікума маладыя спецыялісты.
Таму пасля заканчэння сярэдняй школы Святлана Іосіфаўна па накіраванні тагачаснага дырэктара арганізацыі Міхаіла Фёдаравіча Лукашэні паступіла ў Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум. Таму першым і адзіным месцам працы маладога меліяратара стала Дзятлаўскае ПМС, з якім жанчына не расстаецца ўжо на працягу 35 гадоў.
— Вопыт прыходзіць з працай. Я таксама пачынала не адразу дыспетчарам, – прыгадвае мінулае вопытная работніца. – Паспрабавала ў меліярацыі не адну спецыяльнасць, аднак ніколі гэтай галіне не здраджвала.

Напачатку працавала брыгадзірам: пракладвала трубаправод арашэння на дамбе ў калгасе “Новае жыццё”, некаторы час узначальвала брыгаду дрэнажнікаў, была памочнікам майстра перадавых метадаў працы (планавы аддзел), затым – бухгалтарам па пуцявых лістах.

Замацавалася Святлана Міскевіч на пасадзе інжынера-дыспетчара і да гэтага часу выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі. А іх даволі шмат: трэба пуцёўкі вадзіцелям у рэйс выпісаць, а потым разлічыць іх шлях і аплату працы; каб брыгады не прастойвалі без занятку на аб’екце, у іх павінна хапаць матэрыялаў для работы, гэта і многае іншае – таксама клопат дыспетчара. Адным словам, сумаваць не даводзіцца. Добра, што цяпер у яе ёсць памочнік: удваіх усё спорна робіцца.

Жанчына заўважае, што ў Дзятлаўскім ПМС, апроч выканання працоўных планаў, на асаблівым кантролі – навядзенне парадку на тэрыторыі і на працоўных месцах. Работніцы прадпрыемства падыходзяць да гэтага пытання адказна і сумленна: уласнымі сіламі падтрымліваюць імідж прадпрыемства на высокім узроўні.

Што калісьці не стала педагогам, жанчына не шкадуе: праца ў вялікім пераважна мужчынскім калектыве таксама ў нечым педагагічная. Таму вопытны дыспетчар выхоўвае ў калегах адказныя адносіны да працы, ды і сама заўжды перажывае за справу. А вось на прафесійны выбар сваіх ужо дарослых дзяцей Святлана Міскевіч старалася не ўплываць: яе дачка свядома стала бібліятэкарам і мовазнаўцам, сын – вадзіцелем.

Тэкст Н. АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации