На асенніх канікулах навучэнцаў сярэдняй школы №3 горада Дзятлава запрасіў аздараўленчы лагер “Усмешка”. Вопытныя педагогі падрыхтавалі займальную праграму “Рыжая Восень запрашае!”.

Кожную раніцу 60 хлопчыкаў і дзяўчынак спяшаліся ў лагер, дзе іх чакалі займальныя падарожжы, інтэлектуальныя і спартыўныя гульні, конкурсныя праграмы, прагулкі, творчыя заданні. Дзеці  хоць і маленькія, але ў іх шмат што атрымліваецца правільна. Да заданняў выхаванцы адносіліся вельмі адказна і сур’ёзна. Кожны атрад стараўся перамагчы і атрымаць падарункі і сувеніры.

“Дзень зялёнага агеньчыка”, “Дзень малой радзімы”, “Дзень восені”, “Дзень вясёлых забаваў”, “Дзень казак”, “Дзень фарбаў” – пад  такімі назвамі дзён гаспадыня Восень запрашала сваіх гасцей.

У сераду, 31 кастрычніка, у лагеры прайшоў “Дзень восені”. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсна-гульнявой праграме “Добры дзень, залатая восень”. Загадкі, рэбусы, прыказкі і прымаўкі прапанавала гаспадыня Восень сваім маленькім гасцям. З цудоўным настроем школьнікі пакідалі актавую залу. А Восень паклікала выхаванцаў лагера ў парк, падарыўшы ім выдатнае надвор’е.

Вольга ШМЫГІН,

дырэктар лагера “Усмешка” сярэдняй школы №3 горада Дзятлава

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации