Кандыдатам на VI Усебеларускі народны сход ад раённага Савета дэпутатаў вылучаны дырэктар ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Віталь Шулейка.
Карэспандэнтам газеты “Перамога” Віталь Тадэвушавіч расказаў аб дасягненнях сваёй арганізацыі і падзяліўся думкамі, чаго чакае ад удзелу ва ўсерэспубліканскім форуме.
– ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” мае багатую гісторыю. Створана наша арганізацыя напрыканцы 40-х гадоў мінулага стагоддзя для абслугоўвання сельскай гаспадаркі.
На сёння ў нас ёсць такія структурныя падраздзяленні як рамонтная майстэрня, цэх нестандартнай вытворчасці абсталявання, лінейны будаўніча-мантажны ўчастак, таксама ў свой час была далучана база хімпрадукцыі. Яна займаецца забеспячэннем угнаеннямі трох раёнаў – Дзятлаўскага, Навагрудскага, Карэліцкага. Цэх нестандартнай вытворчасці выконвае розныя работы пераважна з металам. Наладжана вытворчасць даільнага абсталявання з выкарыстаннем камплектуючых кампаніі “Геафарм Тэхноладжыс”. Асноўны від нашай дзейнасці – вытворчасць сельскагаспадарчых машын для жывёлагадоўлі. Асноўны від прадукцыі – даільныя ўстаноўкі розных мадэфікацый для рознага пагалоўя. Мы працуем з металам, рыхтуем вырабы з яго, а электроннае начыненне набываем у Германіі. За ўвесь час Дзятлаўская сельгастэхніка па ўсёй тэрыторыі Беларусі ўстанавіла больш за 270 даільных установак. Наша прадукцыя карыстаецца вялікім попытам, і насёння ёсць магчымасць яе рэалізацыі па праграме льготнага крэдытавання, згодна з Указам ад 2 красавіка 2015 года № 146 “Аб фінансаванні закупкі сучаснай тэхнікі і абсталявання”. Паводле Указа ААТ “Прамагралізінг” па ўзгадненні з Міністэрствам прамысловасці набывае сучасную тэхніку і абсталяванне, што вырабляюцца на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, у арганізацый-вытворцаў для наступнай перадачы ў лізінг юрыдычным асобам нашай краіны. Гэта дазваляе сельгасвытворцам выкарыстоўваць крэдытаванне з растэрміноўкай на 8 гадоў пад 2 % гадавых, што выгадна для нас і для гаспадарак.
За мінулы год рост аб’ёмаў вытворчасці ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” склаў 128,3 % да ўзроўню папярэдняга года, а ў 2019 годзе ён быў 382,5 %. Такія лічбы абумоўлены вялікім попытам на сельгасабсталяванне ў Брэсцкай вобласці. За 2020 год мы рэалізавалі па тэрыторыі Беларусі 35 даільных установак, годам раней – 26 установак.
На розных участках нашай арганізацыі працуе 121 чалавек.
Як дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу ад гэтага маштабнага ўсерэспубліканскага форуму я чакаю канструктыўнага дыялогу, разумення, якія рэформы чакаюць сельскую гаспадарку, бо ў гэтай галіне ёсць як пазітыўныя, так і негатыўныя тэндэнцыі, што накладае свой адбітак на фінансавыя здзелкі. Спадзяюся, асноўнымі паказчыкамі для перааснашчэння і развіцця гаспадарак на наступную пяцігодку стануць – наяўнасць грашовых сродкаў на рахунку і фінансавая паспяховасць.
Ірына СТЫРНІК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…
Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…
В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…