У нашай краіне да Дня Канстытуцыі праходзіць рэспубліканская акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі”, у рамках якой юныя грамадзяне краіны, якія дасягнулі 14 гадоў, атрымліваюць пашпарты і дзеляцца сваімі меркаваннямі аб галоўным.
Ксенія Калодзіч, навучэнка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, якая сёлета па свой галоўны дакумент едзе ў абласны цэнтр:

– У 14 гадоў кожны грамадзянін атрымлівае пашпарт. А што значыць “грамадзянін”? Для мяне быць гамадзянінам сваёй краіны – гэта быць спагадлівым і неабыякавым чалавекам, які ўвесь час здзяйсняе, хай невялікія, але добрыя ўчынкі, накіраваныя на іншых людзей і навакольны свет. Вельмі хацелася б, каб як мага больш людзей задумаліся над паняццем “грамадзянін краіны” і пачыналі мяняцца ў правільным кірунку.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga