Напярэдадні вялікіх святаў – 520-годдзя нашага горада і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Родныя мясціны на палотнах” мастака і нашага земляка Анатоля Кардаша.

На сваіх карцінах аўтар адлюстраваў свае па-сапраўднаму родныя мясціны –каларытныя месцы гарадскога пасёлка Наваельня, дзе ён нарадзіўся, вуліцы Дзятлава.

Па адукацыі, як аказалася, Анатоль Кардаш юрыст, аднак цяга да творчасці літаральна прымусіла яго ўзяць у рукі пэндзаль.

Ён перакананы, што на Дзятлаўскай зямлі шмат прыгожых месцаў, і гэтую прыгажосць трэба заўважаць. Мастаку захацелася ўсё, што радавала вока, перанесці на палотны. Гарлачыкі на балоце, дзьмухаўцы ў поле – усяму гэтаму Анатоль Кардаш даў доўгае “жыццё” пры дапамозе масляных фарбаў.

Майстар пэндзля распавёў, што пісаць маслам пачаў яшчэ ў 1989 годзе проста таму, што ўзнікла такое жаданне:

– Купіў неабходныя матэрыялы і дома напісаў рэчку Маўчадку. Убачыў, што атрымалася, і пасля гэтага стаў больш надаваць увагі свайму новаму захапленню.

Акружэнне Анатоля Кардаша называе яго стыль “беларускім імпрэсіянізмам”, таму што аўтар праз работы перадае свае ўражанні. Такія работы выконваюцца ў хуткім тэмпе, таму што немагчыма доўга пісаць, напрыклад, світанак ці заход: гэтыя з’явы літаральна імгненныя, і трэба паспець іх перанесці на палотны, бо кожную хвіліну мяняецца атмасфера, паветра, прыродныя колеры.

Усяго ў аўтара каля 300 работ, і многія з іх знаходзяцца ў Расіі, ЗША, Прыбалтыцы, Італіі і іншых краінах. Нешта з палотнаў прададзена, нешта падорана блізкім. Нягледзячы на тое, што мастак шмат падарожнічаў і бачыў досыць разнастайных і па-свойму прыгожых месцаў, родная Дзятлаўшчына застаецца для яго самай яркай і каханай.

– Любіце свой дом, сваю радзіму, родныя мясціны. Наша зеляніна, прырода непаўторныя, шануйце гэта, – пажадаў аўтар наведвальнікам выставы.

Выстава “беларускага імпрэсіяніста” будзе дзейнічаць у Дзятлаўскім музеі яшчэ да верасня, таму ў кожнага ёсць магчымасць акунуцца ў атмасферу родных месцаў на палотнах.

Юлія БАКУНОВІЧ

Читайте также:

Раённы турысцкі злёт для працоўнай моладзі. Гарады (частка 1)

Раённы турысцкі злёт для працоўнай моладзі. Валейбол (Частка1)

Спартакіяда сабрала каманды летнікаў

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

1 Комментарий

  • Очень красивые картины. Надо будет обязательно сходить на выставку.

Оставьте ответ Марина Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации