Кнігі – гэта не проста надрукаваныя старонкі, а сапраўдная скарбніца мудрасці, якая захоўвае гістарычную памяць, нацыянальны код і духоўныя набыткі многіх пакаленняў. З гэтай нагоды бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі-клуба завітала да калектыву мясцовай пачатковая школы. Візіт стаў працягам рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” і бібліякросу па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры.

У час сустрэчы была арганізавана выстава-агляд “Памяць жыве ў кнігах і сэрцах”. Бібліятэкар прэзентавала кніжныя навінкі пра гераічнае мінулае нашай краіны: працы С. Рыдзіна “Першая сусветная вайна на беларускіх землях”, А. Усачова “Беларускія партызаны – Героі Савецкага Саюза” і гістарычны экскурс “Аперацыя “Баграціён”.

Акрамя таго, непасрэдна ў самой бібліятэцы для чытачоў арганізавана пастаянная кніжная выстава “Сваё – значыць лепшае”. На ёй шырока прадстаўлены ўзоры сацыяльна значнай літаратуры і цікавыя новыя паступленні, якія заўсёды знаходзяць водгук у наведвальнікаў.

Таццяна ЦЫГЕЛЬ,
бібліятэкар

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Предыдущая новость

Похожие публикации