Роберт Асіпук. Вынік на шляху да поспеху

Дыпломам ІІ ступені Гродзенскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі ў конкурсе прафмайстэрства “Якасць – шлях да поспеху”, прымеркаваным да Года якасці, сярод педагогаў дадатковай адукацыі шматпрофільных установаў адзначаны Роберт Асіпук.

Чатыры гады Роберт Дзмітрыевіч працуе ў Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, куды ў свой час прыйшоў маладым спецыялістам. За гэты кароткі перыяд пры падтрымцы калегаў і дырэктара цэнтра Таццяны Ваніслаўчык ён паспеў дабіцца значных вынікаў, якія і прывялі да “сярэбранай” перамогі сярод 37 удзельнікаў з 19 шматпрофільных установаў дадатковай адукацыі Прынёмання.

З заслужанай узнагародай Роберта Асіпука павіншавалі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская і дырэктар цэнтра Таццяна Ваніслаўчык.

– Гэта важкая перамога, бо ў вас былі сур’ёзныя канкурэнты, у тым ліку з абласнога цэнтра, не толькі з раёнаў, – адзначыла Марына Яўгеньеўна. – Дзякуй за работу. Зразумела, што ў падрыхтоўцы вам дапамагала каманда ўстановы, аднак высокі вынік – гэта ваша асабістае дасягненне. Жадаю далейшых творчых набыткаў, адказных і крэатыўных адносінаў да прафесіі.

Роберт Дзмітрыевіч падзяліўся ўражаннямі і расказаў аб сваёй рабоце:

– Іспыты былі дыстанцыйныя. Мы знялі занятак на відэа. Запіс з разгорнутым канспектам, метадычным аналізам, самааналізам даслалі абласному журы. Урок праходзіў у фармаце адкрытага грамадскага агляду ведаў па выніковай тэме заняткаў “Графічны дызайн” з запрашэннем экспертнай камісіі, якой навучэнцы прадэманстравалі свае навыкі за курс.

Ключавой асаблівасцю ўрока была прафарыентацыйная скіраванасць. Я патлумачыў патрабаванні да кваліфікацыі “графічны дызайнер”, спадарожных спецыялізацый, падрабязна расказаў навучэнцам пра сістэму ўстановаў, якія рыхтуюць такіх спецыялістаў у Беларусі. Спыніўся на магчымасці пабудовы паспяховай кар’еры менавіта ў нашай краіне.

– Роберт Дзмітрыевіч, а для вас чым быў карысны конкурс?

– Надаў упэўненасці ў сабе, бо дыплом ІІ ступені сапраўды значнае дасягненне. Безумоўна, гэта не толькі мой вынік, але і заслуга калектыву, без падтрымкі якога ўзнагароды магло не быць. Я ўпэўніўся, што сам многае магу, адчуў, якая зладжаная ў нас каманда. Радуе, што роднае Дзятлава зноў “прагучала” сярод лепшых раёнаў Прынёмання. Набыткам стаў вопыт работы на публіку, паколькі занятак праходзіў у фармаце грамадскага агляду. Адкрытыя ўрокі – заўсёды адказнасць. Добра, што вынікі конкурсу будуць улічвацца пры далейшай маёй атэстацыі на І катэгорыю.

– Вы чатыры гады ў прафесіі, што самае важнае адбылося за гэты час?

– Думаю, галоўнае ў рабоце, калі твае навучэнцы пачынаюць разумець, што ім сапраўды падабаецца прадмет, развіваюцца ў гэтай сферы, выбіраюць яе як будучую прафесію. У мяне такія ёсць, прадаўжаю падтрымліваць з імі сувязі, дапамагаць. Сваёй былой вучаніцы Юліі Дзерынай дапамагаў з заданнем, якое яна атрымала ў каледжы. З Надзеяй Губко на працягу летніх канікулаў займаліся з малюнкам – вынікі палепшыліся. Такія дзеці мяне вельмі матывуюць. Цудоўна, калі педагог “прадаўжаецца” ў сваіх вучнях. Гэта менавіта тое, дзеля чаго варта працаваць. Калі дзяўчаты стануць спецыялістамі, буду імі ганарыцца.

– Колькі дзяцей наведваюць вашы заняткі?

– Каля 50 навучэнцаў. Гэта аб’яднанні па інтарэсах “Камп’ютарная графіка” і “Перспектыва” (па выяўленчым мастацтве). Дарэчы, апошні гурток прэтэндуе на званне “ўзорнага калектыву”. Мяркуем у верасні арганізаваць вялікую грамадскую выставу дзіцячых работ, будзем удзельнічаць і ў конкурсах, набірацца вопыту.

– Ведаю, што вы папулярныя ў інтэрнэце.

– Раней ужо расказваў, што мая папулярнасць у віртуальным свеце пачалася менавіта з навучэнцаў. Спачатку нікому не прызнаваўся, што маю ўласны акаўнт. Дзеці выпадкова пра яго даведаліся, пачалі даваць парады. У выніку без усялякай рэкламы, толькі за кошт укладання вольнага часу і інтарэсу дасягнуў амаль чатырох мільёнаў падпісчыкаў у TikTok. Упэўнены, што самым матывуючым у жыцці з’яўляецца менавіта асабісты прыклад. Расказваю пра свае поспехі, вучу іншых усяму, што ўмею сам. У час навучання я працаваў дызайнерам, маю важкі вопыт. Дэманструю свае праекты, тлумачу, з якімі буйнымі кампаніямі працаваў, узгадваю пра Гродзенскую кавярню “Шэкспір”, рэбрэндзінг якой распрацоўваў.

– Што параіце педагогам для паспяховасці ў прафесіі?

– Пажадаю ім добрых калегаў. Я падтрымліваю стасункі з многімі аднагрупнікамі, не ўсім пашанцавала ў гэтым сэнсе, а гэта адна з асноўных прыступак да прафесійнага поспеху. Ёсць калектывы, якія нічым не могуць дапамагчы, сустракаюцца, якія наогул “ставяць палкі ў калёсы”, а ёсць тыя, хто дапамагае развівацца, каму цікавы і ты, і твае вынікі.

Што тычыцца работы з дзецьмі, то да іх трэба прыслухоўвацца, ацэньваць сітуацыю. Калі дзіця не хоча нешта рабіць, лепш даць іншае заданне, бо ад словаў “ты павінен” найчасцей прападае цікавасць – развіцця праз сілу не бывае. Дарэчы, вынікі абласнога конкурсу “Якасць – шлях да поспеху” ў тым ліку паўплывалі на тое, што з новага навучальнага года наш цэнтр дадатковай адукацыі стане абласной метадычнай апорнай пляцоўкай.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

3 часа ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

3 часа ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

3 часа ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

4 часа ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

4 часа ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

4 часа ago