Моладзевы праект “Кніга.BY” рэалізуецца ў нашай краіне на працягу 2017-2019 гадоў. Тэматыка выбіраецца штогод на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб аб’яўленні новага накірунку развіцця краіны на наступны год.

Так, у 2017 годзе, які аб’яўлены ў Беларусі Годам навукі, а таксама з’яўляецца юбілейным годам кнігадрукавання, праект “Кніга.BY” рэалізуецца ў рамках навуковай тэматыкі, скіраваны на зацікаўліванне моладзі навуковай і навукова-папулярнай літаратурай, павышэнне значнасці навукі ў грамадскай свядомасці.

Арганізатарамі праекта з’яўляюцца грамадскія аб’яднанні “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.

На працягу года праект “Кніга.BY” рэалізуецца ў чатырох асноўных формах: буккросінг, сустрэчы з пісьменнікамі, флэшмоб “З кнігай па жыцці”, дабрачынныя акцыі па зборы кніг для сацыяльных установаў “Кніга ў добрыя рукі”.

Не заставайцеся ў баку ад добрых справаў, далучайцеся да моладзевага рэспубліканскага праекта “Кніга.BY”.

К. ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации