Нядаўна ў Шчучыне ў праграме спартакіяды Гродзенскай вобласці сярод сельскіх жыхароў прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод дзяўчат 2002-2004 гадоў нараджэння. На ўдзел было заяўлена 13 раённых каманд.

Па выніках першых гульняў дзятлаўская каманда трапіла ў групу В, дзе гулялі таксама валейбалісты з Карэлічаў і Астраўца. Нашы спартсменкі атрымалі дзве перамогі, таму мелі магчымасць змагацца за прызавыя месцы.

Іх сапернікамі сталі Мастоўскі, Воранаўскі, Шчучынскі раёны.

Гульні за 1-4-е месца праводзіліся па кругавой сістэме. Першая гульня ў нашых валейбалістак была з прадстаўнікамі Воранава, і дзятлаўскія спартсменкі ўпэўнена атрымалі перамогу з лікам 2:0.

Наступная барацьба ў дзятлаўчанак была з сапернікамі са Шчучына. І ў гэтай гульні поспех аказаўся ў раёна, бітва скончылася з лікам 2:0.

У папярэдні раз пераможцамі спаборніцтваў былі Масты, і відавочна, што тая каманда зноў была настроена на перамогу. У першай партыі з дзятлаўскімі валейбалісткамі  мінулыя чэмпіёны прайгралі з вялікім адрывам. Апошняя гульня для дзятлаўчанак была напружанай. Хваляванне адольвала, даводзілася нават браць тайм-аўт. Побач быў трэнер Васіль Русін, які падтрымліваў каманду «Каласок» і не дазваляў здавацца. Упартасць, вера ў сваю каманду і воля да перамогі – вось рэцэпт сапраўдных чэмпіёнаў. Менавіта гэта ўсё прынесла дзятлаўскаму «Каласку» першае месца ў абласным чэмпіянаце па валейболе і права прадстаўляць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Расказала пра «Каласок» і падзялілася ўражаннямі ад спаборніцтваў капітан каманды Таццяна Сцяцко:

–  Прыкладна 5 гадоў я займаюся валейболам, а ў гэтай камандзе гуляю чацвёрты сезон. У нас моцныя ігракі. Што тычыцца мяне, то добра прымаю мяч, дастаткова моцны нападаючы ўдар. З дзяўчынкамі мы знаёмы даўно і заўсёды падтрымліваем адна адну. Калі хто-небудзь з ігракоў дапускае памылку, то кожны гатовы падстрахаваць. Любоў да валейбола нам прывіў наш трэнер Васіль Вячаслававіч, і без яго, думаю, наўрад ці б атрымалася перамога. Нягледзячы на тое, што хацелася перамагчы, было вельмі складана абагнаць сапернікаў.

Трэнер каманды-лідара Васіль Русін дзякуе камандзе валейбалістак за іх старанні, за выкананне ўсіх установак, якія ён даваў, за тое, што аддана наведвалі трэніроўкі і стараліся дамагацца спартыўных вышыняў. Таксама трэнер каманды «Каласок» выказвае падзяку бацькам валейбалістак і дырэктару гімназіі №1 горада Дзятлава Валерыю Ішуціну за садзейнічанне ў падрыхтоўцы да спаборніцтваў. Трэніроўкі ў дзяўчат праходзілі па вечарах, а ў склад каманды ўваходзяць жыхары раённых населеных пунктаў. Бацькі валейбалістак заўсёды падвозілі дачок да гімназіі, дзе ў спартыўнай зале трэніраваліся юныя спартсменкі.

Юлія БАКУНОВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации