Рэспубліканскі суботнік. Рабінавая алея да 75-годдзя вызвалення Беларусі з’явілася ў Дзятлаве

20 красавіка ў дзень рэспубліканскага суботніка каля абеліска Славы ў Дзятлаве была высаджана рабінавая алея да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На гэтым аб’екце добраўпарадкавання працавала кіраўніцтва Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Дзятлаўскага РУП ЖКГ.

– Пасадзіць маладыя дрэўцы каля помніка да юбілейнай даты, адметнай для ўсёй нашай краіны, – добрая справа, – зазначыў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік. – Маладыя рабінкі хутка пойдуць у рост, кожную весну будуць радаваць дзятлаўчан і гасцей горада белай квеценню, а восенню – палымяна-чырвонымі гронкамі ягад. Папрацаваўшы тут некалькі гадзін, мы пакінем людзям добрую памяць на доўгія гады.

Сёння да нас далучыцца і пасадзіць імянное дрэўца на алеі памяці старшыня Іўеўскага райвыканкама Аляксандр Іванавіч Булак. Яго дзед быў камандзірам партызанскай брыгады, якая дыслацыравалася на Дзятлаўшчыне. Сімвалічна, што нашчадак партызана зможа паўдзельнічаць у пасадцы алеі.

І вось ужо застукалі аб грунт рыдлёўкі, зазвінелі вёдры, работа закіпела. На некалькі хвілін яе перарваў візіт Аляксандра Булака, які прыехаў з сынамі. Хутка і госці далучыліся да працы.

– У час Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне, у раёне Руды Яварскай, у партызанскай брыгадзе “Перамога” ваяваў наш дзед, Павел Іванавіч Булак, – расказаў Аляксандр Іванавіч, – Мы якраз едзем на малую радзіму наводзіць парадак. Пахаваны наш продак-партызан у Дзярэчыне. Памятаем, любім, шануем. Па дарозе плануем заехаць у Малую Волю. Якраз у тым накірунку мясціны, дзе ваявала брыгада дзеда.

Аляксандр Булак, яго сыны Аляксандр і Іван пасадзілі дрэўца і сфатаграфаваліся каля яго на памяць.

Праз некаторы час работы каля абеліска Славы былі скончаны Каля маладых рабінак умацавалі шыльду “Алея закладзена ў гонар 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Красавік 2019”

 

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

2 часа ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

2 часа ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

3 часа ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

3 часа ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

4 часа ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

4 часа ago