З 15 па 23 лютага ў Беларусі пройдзе рэспубліканская моладзевая акцыя “Я служу!”.  Яна ладзіцца з удзелам Міністэрства абароны нашай краіны і заклікана сфарміраваць у бацькоў і моладзі прызыўнога ўзросту правільнае разуменне неабходнасці службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

У рамках акцыі 23 лютага Дзятлаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ” і ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна арганізуюць паездку на дзень адчыненых дзвярэй у вайсковую часць горада Слоніма. Прыняць удзел у паездцы арганізатары заклікаюць бацькоў дзятлаўчан, якія праходзяць службу ў Слоніме, а таксама бацькоў навучэнцаў старэйшых класаў школ раёна і саміх юнакоў, якім у хуткім часе давядзецца служыць ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

У час візіту ў вайсковую часць моладзь і дарослыя пазнаёмяцца з умовамі службы, матэрыяльна-тэхнічнай базай, даведаюцца пра нормы харчовага забеспячэння салдат і арганізацыю іх вольнага часу, пабачаць тэхніку і ўзбраенне, сустрэнуцца з камандаваннем, шмат пачуюць аб традыцыях беларускай арміі, асновах вайсковай службы, у тым ліку службы па кантракце, аб адказнасці ваеннаслужачага.

Жадаючыя прыняць удзел у паездцы па больш падрабязную інфармацыю могуць звяртацца па тэлефонах: 2-52-63 (раённы камітэт ГА “БРСМ”), 2-15-03 (вядучы спецыяліст ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Валянцін Абухаў).

Кацярына ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации