З адкрытай рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў па цяжкай атлетыцы ў Гомелі юныя дзятлаўчанкі вярнуліся з чарговымі ўзнагародамі.
Выхаванка Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валерыя Валчкевіч не толькі заваявала сярэбраны медаль спаборніцтваў і дыплом ІІ ступені, але і ўстанавіла новы асабісты рэкорд.
– Валерыя, ці было складана на спартакіядзе?
– На маё здзіўленне, не асабліва. У суме двубор’я (рывок і штуршок) я падняла 93 кілаграмы і заняла другое месца. Калі ўжо было зразумела, што перамога ёсць, трэнеры з Ліды і Гродна, якія суправаджалі нашу групу на спаборніцтвах, прынялі рашэнне павысіць маю планку па вазе ў штуршку. Так атрымалася ўстанавіць персанальны рэкорд у 53 кілаграмы.
– Ці стала перамога нечаканасцю?
– Шчыра кажучы, не была ўпэўнена, што займу нейкае прызавое месца. Усё ж канкурэнцыя была сур’ёзная. Але і здавацца не збіралася, змагалася за месца ў тройцы лідараў. Кожны з нас займаецца ў секцыі згодна з планам і прыкладна ўяўляе свае магчымасці і рэзервы на момант спаборніцтваў. Аднак бываюць сюрпрызы.
– Спорт для цябе – захапленне і будучая справа жыцця?
– Я займаюся цяжкай атлетыкай ужо чатыры гады, сёлета скончыла базавую школу. Хачу звязаць сваё жыццё са спортам: разам з сяброўкай Веранікай Лаўрэнцьевай будзем паступаць у Наваполацкае вучылішча алімпійскага рэзерву. У будучым бачу сябе трэнерам па цяжкай атлетыцы. Дзякуй за падрыхтоўку трэнеру, а за падтрымку – маме з татам, якія з павагай адносяцца да майго выбару.
– Як праводзіш лета?
– Першая палова яго прайшла ў штодзённых трэніроўках, астатні час буду адпачываць з сябрамі. Разам мы любім гуляць па Дзятлаве, даведвацца нешта новае, падарожнічаць. Магчыма, атрымаецца ў жніўні паехаць у Гродна паглядзець спаборніцтвы ІІ Гульняў СНД. Будзем хварэць за нашых спартсменаў.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Вирус папилломы человека – один из самых распространённых вирусов в мире. Большинство заражений происходит незаметно, без…
Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі…
Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.…
У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня…
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совета Министров. На повестку вынесены вопросы, для…
Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 11 августа 2026 года. Подписывайтесь…