У Дзятлаве па вуліцы Чапаева, 18 А завершаны будаўнічыя работы па рэканструкцыі нежылога будынка (былога спальнага корпуса школы-інтэрната) у жылы шматкватэрны арэндны дом.

Цяпер ідзе афармленне дакументацыі.

У выніку рэканструкцыі трохпавярховы будынак ператварыўся ў прыгожы, утульны, сучасны дом на 31 арэндную кватэру, сярод якіх ёсць адна-, двух- і трохпакаёвыя. На лоджыях устаноўлены вітражы, фасады афарбаваны ў “брутальны” шэры колер. Побач – добраўпарадкаваная тэрыторыя з дзіцячай пляцоўкай.

У хуткім часе, калі дакументы будуць гатовы, шчаслівыя ўладальнікі атрымаюць ключы ад сваіх кватэр у гэтым абноўленым сучасным доме.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

Похожие публикации