Здаецца, няма нічога лепшага, як у спякотны летні дзень адпачыць каля вадаёма. Аднак варта не забываць, што вада нясе ў сабе небяспеку.

Каб засцерагчы адпачывальнікаў і папярэдзіць няшчасныя выпадкі, супрацоўнік Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яўгеній Ясюкайць разам са старшынёй раённай арганізацыі АСВОД Сяргеем Шпакоўскім і ўчастковым інспектарам аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Сяргеем Ігнацікам працягваюць праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы па месцах купання.

На гэты раз былі правераны забароненыя для купання вадаёмы ў горадзе Дзятлаве, аграгарадку Раклевічы і вёсцы Яцвезь.

У час рэйда не было заўважана ніводнага чалавека, які купаўся б у забароненых месцах, што адлюстроўвае дасведчаннасць насельніцтва па гэтым пытанні.

Было заўважана, што недалёка ад возера гулялі і весяліліся дзеці. З імі правялі інструктаж і раздалі памяткі з правіламі бяспекі на вадзе. Дзецям нагадалі аб забароне купання на несанкцыянаваных і неабсталяваных для гэтага вадаёмах, а таксама папярэдзілі, што за дадзенае парушэнне прадугледжаны штраф да васьмі базавых велічыняў.

Мікіта ПАПРОЦКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации