Рэйд быў “чыстым”

У Дзятлаўскім раёне працягваецца месячнік па навядзенні парадку.

У чарговы рэйд у гарадскі пасёлак Казлоўшчына і бліжэйшыя да яго населеныя пункты адправіліся начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Балькоўскі і намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго. Яны пабывалі на рэкультываваных міні-палігонах паблізу вёсак Лозкі і Колкі, аб’ехалі ўсе кантэйнерныя пляцоўкі на тэрыторыі Казлоўшчыны, ацанілі іх санітарны стан, праверылі правільнасць размяшчэння смеццевых бакаў у адпаведнасці з зацверджанымі схемамі, спыняліся і каля могілак, адны з якіх наведалі ў аграгарадку Вензавец. Прыемна, што рэйд быў “чыстым”. На рэкультываваных міні-палігонах і могілках быў парадак, а ў Казлоўшчыне з трынаццаці кантэйнерных пляцовак толькі на дзвюх неабходна ачысціць перапоўненыя бакі і прыбраць бутэлькі пасля нявыхаваных наведвальнікаў. Таксама сустракаліся і кантэйнеры, дзе смецце паляніліся правільна рассартаваць.

Як праходзіць месячнік на Дзятлаўшчыне, расказаў Дзмітрый Балькоўскі:

– Стараемся праводзіць такія маніторынгі не радзей аднаго разу на тыдзень. Бывае, што выязджаем і кожны дзень. Наведваем рэкультываваныя міні-палігоны, могілкі, розныя населеныя пункты і прыдарожныя палосы раёна, сочым за чысцінёй і парадкам, разам з землеўпарадчыкамі правяраем, ці не засмечаны кар’еры. Нядаўна былі ў Наваельні – ніякіх заўваг, на міні-палігонах у Раманавічах і Алёхнавічах – несвядомыя грамадзяне выкінулі будаўнічыя адходы, у вёсках Яхноўшчына, Лозкі, а таксама на прамысловым кар’еры паблізу Вялікай Палонкі ў некаторых месцах ёсць смецце. Калі ў час рэйду па аб’ектах і тэрыторыях выяўляецца ўласнік-парушальнік, то ён прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці. У сваю чаргу, смецце на кантэйнерных пляцоўках – гэта клопат камунальнікаў – ім выпісваюцца адпаведныя рэкамендацыі, гэтак жа як і лясгасам па ўборцы замацаваных за імі рэкультываваных міні-палігонаў. Сярод частых парушэнняў – несартаванне адходаў па асобных тэматычных кантэйнерах, смецце каля іх, несвоечасовая ачыстка бакаў і прылеглай тэрыторыі.

Варта адзначыць, што мы разам з Дзятлаўскім РУП ЖКГ пастаянна праводзім прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам раёна, выступаем у розных арганізацыях і ўстановах адукацыі, інфармуем людзей праз СМІ.

Памятайце, што звалкі, арганізаваныя ў непрызначаных для гэтага месцах, негатыўна ўплываюць на навакольнае асяроддзе. Разлажэнне некаторых відаў адходаў можа доўжыцца дзесяцігоддзямі. Беражыце прыроду, паважайце сябе і іншых людзей.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

4 часа ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

5 часов ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

5 часов ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

5 часов ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

6 часов ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

6 часов ago