Размова з дэпутатам: абмяркоўваем перспектыўныя пытанні

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася са старшынямі раённых Саветаў дэпутатаў Гродзенскай вобласці.

Удзельнікі абласной сустрэчы абмеркавалі пытанні і праблемы, якія ёсць у раёнах на цяперашнім этапе, а таксама намецілі перспектывы ў далейшай рабоце.

Карэспандэнтка газеты “Перамога” пагутарыла са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім.

– Аляксандр Станіслававіч, вы прысутнічалі на сустрэчы з Наталляй Качанавай, і там прагучала галоўная думка, што дэпутаты мясцовых Саветаў павінны актыўна працаваць з насельніцтвам. А як гэта адбываецца ў Дзятлаўскім раёне?

– У нашым раёне два дэпутаты абласнога Савета, дваццаць сем – раённага і больш за сотню дэпутатаў сельскіх Саветаў. Тыя, хто працуюць на месцах, бліжэй за ўсё да людзей. Часам ад старшыні сельскага Савета залежыць больш, чым ад іншага кіраўніка.

Дэпутаты раённага Савета – кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, дзіцячых садоў, дырэктары школ, кіраўнікі, члены раённага выканаўчага камітэта.

Гэта актыўныя людзі, якія знаходзяцца ў гушчы праблем і пытанняў па сваім выбарчым участку. Паўнамоцтваў у дэпутацкага корпуса мясцовых Саветаў дэпутатаў сёння дастаткова. Заканадаўчая база дае вялікія магчымасці для іх рэалізацыі і ўдзелу ў вырашэнні праблем.

 – Якія формы работы з насельніцтвам раёна выкарыстоўваюцца пры рашэнні актуальных праблем?

– Традыцыйнымі для раёна сталі такія формы работы з насельніцтвам, як сельскія сходы, дні вёсак, дні сельскіх саветаў, справаздачы дэпутатаў перад людзьмі, сустрэчы з насельніцтвам, прыёмы грамадзян.

Такія формы работы за кароткія тэрміны дазваляюць вырашаць вялікую колькасць пытанняў, якія паступаюць ад грамадзян. Аб выніковасці і станоўчай дынаміцы ў рабоце з насельніцтвам гаворыць і змяншэнне праблемных тэм.

–  З якімі пытаннямі часцей за ўсё звяртаюцца жыхары нашага раёна да дэпутатаў?

– Мы разглядаем самыя надзённыя пытанні і праблемы, сярод якіх ёсць звароты па добраўпарадкаванні могілак, прывядзенні ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, асфальтаванні дарог, добраўпарадкаванні двароў, вуліц, вывазе смецця. Нярэдка людзі звяртаюцца па пытаннях працаўладкавання.

Многае ў іх вырашэнні залежыць ад дыпламатычнасці і пераканаўчасці дэпутата, паколькі рашэнне большасці пытанняў, з якімі звяртаюцца выбаршчыкі, патрабуе ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі ўлады, кіраўнікамі розных арганізацый, з тымі, хто можа дапамагчы. Самае важнае ў рабоце дэпутата – адносіны з жыхарамі сваёй акругі, веданне праблем, якія іх хвалююць, і прыняцце рашэнняў, якія дапамагаюць з імі спраўляцца.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Задача – своечасова падрыхтавацца да зімы

У раённым выканаўчым камітэце прайшло пасяджэнне па пытаннях падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду. На ім выступілі…

15 часов ago

Усе – на пляж! Але толькі дазволены

Нарэшце ў Беларусь прыйшла тая самая абяцаная сіноптыкамі спёка. Ужо на гэтым тыдні слупок тэрмометра…

15 часов ago

Марыя Раеўская: “Жанчынам Гродзеншчыны ёсць на каго раўняцца”

На Аўгустоўскім канале з ініцыятывы моладзевага крыла Гродзенскай абласной арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” прайшла сустрэча…

17 часов ago

Памяць – святы абавязак кожнага

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

17 часов ago

Ахова працы. Увага на бяспеку ў час уборачных работ

Галоўныя прынцыпы стварэння і забеспячэння здаровых і бяспечных штодзённых умоваў працы, у тым ліку пры…

18 часов ago

Актуальны каментарый. “Цягнік Памяці” – сапраўды ўнікальны праект

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык і Алена Стальбоўская прынялі ўдзел ва…

20 часов ago