Не ведаеце, як перавыхаваць “складаных” падлеткаў? Згуляйце з імі ў футбол!

Ужо традыцыйнымі на Дзятлаўшчыне сталі сустрэчы абласнога турніру па міні-футболе “Разам да перамогі”. Чарговая прайшла на міні-футбольнай пляцоўцы ААТ “Граніт-Агра” ў Круцілавічах.

Удзел у занальным этапе турніру прынялі пяць каманд – зборныя Дзятлаўскага, Лідскага, Слонімскага, Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў. У саставе каманд – падлеткі, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа і абавязкова – супрацоўнік інспекцыі па справах непаўналетніх у якасці гульца і матыватара на перамогу.

Гасцей футбольнага турніру павіталі яго арганізатары, а таксама супрацоўнікі сілавых структур Дзятлаўшчыны і прадстаўнікі мясцовай улады, раённай арганізацыі ГА “БРСМ”.

– Гульні праводзяцца ў рамках культурна-спартыўнага мерапрыемства, скіраванага на прафілактыку наркаманіі і алкагалізму, прывіццё здаровага ладу жыцця і фарміраванне законапаслухмяных паводзінаў, – звярнуўся да юных спартсменаў начальнік інспекцыі Віктар Петрукевіч. – Жадаю вам атрымаць ад гульні зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый.

Гульні праходзілі па кругавой сістэме. У выніку ўсе зборныя правялі па 4 матчы, якія вызначылі мацнейшых. У якасці суддзяў выступілі нашы трэнеры Уладзімір Ганчар і Дзяніс Трафімчык. Пераможцай занальнага этапу стала каманда Слонімскага раёна. Не прайграўшы ніводнай сустрэчы, па колькасці забітых мячоў крыху саступілі ёй дзятлаўчане, заняўшы другое месца, трэцяй стала дружына Лідскага раёна.

Каманды атрымалі дыпломы, медалі і статуэткі ад арганізатараў турніра, салодкія прызы – ад раённай арганізацыі ГА “БРСМ”.

Каманда-пераможца прыме ўдзел у фінале турніру, які адбудзецца ў верасні на стадыёне “Нёман” у Гродне. Па-за конкурсам выступіць зборная Навагрудскага раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

Похожие публикации