20 лістапада благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель сумесна з супрацоўнікамі міжраённага аддзела ДАІ Слонімскага РАУС і карэспандэнтам газеты “Перамога” ўручылі флікеры вучням СШ № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы. Мерапрыемства праводзілася ў рамках акцыі па стабілізацыі ўзроўню дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму “Маршрут дзіцячай бяспекі!”, якая цяпер праходзіць у Гродзенскай вобласці. Навучэнцам нагадалі правілы дарожнага руху, заклікалі ўсіх абавязкова пазначаць сябе святлоадлюстроўваючымі элементамі ў цёмны час сутак, што дапаможа пазбегнуць няшчасных выпадкаў на дарозе.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации