У дзень святкавання Дня бацькі спартыўная зала Хвінявіцкай сярэдняй школы ператварылася ў сапраўдную арэну гарачых баталій, шчырых эмоцый і сямейнага адзінства. Тут прайшла спартландыя “Разам з татам – да перамогі!”, у якой прынялі удзел навучэнцы пачатковых класаў і іх любімыя таты. Гэта свята стала выдатнай магчымасцю не толькі прадэманстраваць спартыўныя здольнасці, але і яшчэ больш зблізіць бацькоў і дзяцей.

Па выніках усіх выпрабаванняў удзельнікаў узнагародзілі памятнымі дыпломамі. Спартыўны азарт паступова змяніўся на цёплыя абдымкі і сумесныя фотасесіі. Удзел у спартландыі даказаў: калі сям’я дзейнічае як адна каманда, любыя вяршыні пакараюцца лёгка і з усмешкай!

Ала ПАЎЛОЎСКАЯ,
настаўніца пачатковых класаў Хвінявіцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Чаго не хапае гандлю на сяле?
Гурьев день и начало Рождественского поста: народные приметы 28 ноября
Пожар дома в Долбневичах

Похожие публикации