Напярэдадні Дня пажарнай службы на спартыўнай пляцоўцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прайшоў штогадовы раённы турнір па міні-футболе сярод сілавых структур.

У барацьбе за званне чэмпіёнаў прынялі ўдзел каманды Дзятлаўскага РАНС,  папраўчай калоніі-пасялення № 26 і раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС. Арганізатарамі выступілі Дзятлаўскі вытворчы ўчастак Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, раённы камітэт ГА БРСМ, раённая арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа. Кожная зборная прадэманстравала волю да перамогі, тактыку і камандны дух. 

Першае месца ў турніры заняла каманда Дзятлаўскага РАНС; другое – каманда раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС; трэцяе месца – зборная ПКП № 26.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Канікулы-2026

Канікулы-2026

12 августа, 2026
“Бацькаву кашулю” атрымалі маленькія дзятлаўчане
Прием граждан и прямая линия

Похожие публикации