Наведваць святочнае богаслужэнне, збірацца з самымі блізкімі людзьмі за багатым сталом, разам славіць Божае Нараджэнне – нашы традыцыі калядных святаў.
Яшчэ адным традыцыйным на Дзятлаўшчыне мерапрыемствам з’яўляецца калядны канцэрт у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці, на які штогод артысты Дзятлаўшчыны запрашаюць сваіх землякоў.
– Сям’я, дабрыня і радасць – усё гэта сімвалізуе Раство. Гэта свята заўжды адзначаецца незвычайна, ярка і ўрачыста. Яно напаўняе нашы сэрцы хараством, дорыць узаемаразуменне і любоў, надзею на лепшае, – павіталі прысутных вядучыя Анастасія Голуб і Чэслаў Свіб. – Мы хочам, каб гэты вечар стаў для вас асаблівым, поўным цёплых эмоцый, натхнення і прыемных уражанняў. Няхай музыка і песні сагрэюць вашы сэрцы.
Са святам Нараджэння Хрыстовага дзятлаўчан павіншаваў благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель:
– Хрыстос нарадзіўся – Бог увасобіўся! Слаўце яго! Такімі словамі ў гэтыя светлыя калядныя дні мы вітаем адзін аднаго, радуемся, праслаўляючы Госпада. Усіх вас я вітаю і віншую з гэтым выдатным святам. Найперш жадаю ўратавання, моцы сіл, бадзёрасці духу і Божай дапамогі ва ўсіх справах. Няхай святло Віфлеемскай зоркі асвятляе ваш жыццёвы шлях.
На працягу святочнай праграмы артысты радавалі землякоў добрымі песнямі, музычнымі нумарамі, нечаканымі дуэтамі. Свае лепшыя песні прадставілі Сяргей Малышчык, Ганна Харлінская, Чэслаў Свіб, Анастасія Голуб, Таццяна Дудкіна, Валерый Макарчык, Іван Кашко, Ксенія Жыляніна, сямейны дуэт Веры і Андрэя Добышаў і творчы дуэт скрыпачоў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама любімы гледачамі юны танцавальны калектыў “Сунічкі”.
Удзельнікі тэатра-студыі гульні “Суседзі” падрыхтавалі сюрпрыз для дзятлаўчан – завіталі на канцэрт з Калядою па беларускім народным звычаі, парадавалі песнямі ды пацешкамі, загадалі загадкі і разыгралі галоўны прыз канцэрта.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…