Паважаныя грамадзяне – члены садоўніцкіх таварыстваў, гаражных, дачных кааператываў, таварыстваў уласнікаў гаражоў-стаянак!
У адпаведнасці з Правіламі электразабеспячэння, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.10.2011 г. № 1394 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 23.10.2015 г. № 895), вам належыць ажыццяўляць кампесацыю расходаў на электразабеспячэнне садовых і дачных дамоў, гаражоў, іншых электрапрымальнікаў, у тым ліку аб’ектаў агульнага карыстання; тэхналагічнага расходу электрычнай энергіі на яе транспарціроўку ў парадку, вызначаным заканадаўствам, якое рэгулюе дзейнасць садовых таварыстваў, гаражных, дачных кааператываў, гаражоў-стаянак.
Энергазабяспечвальная арганізацыя ажыццяўляе прыём на свой баланс аб’ектаў нізкавольтных электрычных сетак, непасрэдна падключаных да электрычных сетак РУП “Гроднаэнерга” на падставе рашэння Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь пры адначасовым выкананні наступных умоў:
* забеспячэнне таварыствам і яго членамі бесперашкоднага доступу да аб’ектаў нізкавольтных электрычных сетак для іх эксплуатацыі і абслугоўвання;
* аб’екты электрычных сетак адпавядаюць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
* устаноўлены (маюцца) вынасныя размеркавальныя прылады напружаннем (0,23) 0,4 кВ, аснашчаныя сродкамі разліковага ўліку электрычнай энергіі (тыпы сродкаў разліковага ўліку ўнесены ў Дзяржаўны рэестр сродкаў вымярэнняў Рэспублікі Беларусь);
* ёсць прыборы ўліку расходу электрычнай энергіі для аб’ектаў агульнага карыстання таварыства (тыпы сродкаў разліковага ўліку ўнесены ў Дзяржаўны рэестр сродкаў вымярэнняў Рэспублікі Баларусь).
Мікалай САЙЧЫК,
намеснік начальніка Дзятлаўскага РЭС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga