Ранішнік для адораных дзяцей (+відэа)

У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава ў рамках акцыі “Нашы дзеці” прайшоў раённы навагодні ранішнік для адораных дзяцей.

У зале сабраліся самыя творчыя і паспяховыя навучэнцы, пераможцы і прызёры алімпіяд, даследчых праектаў, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў.

Павіншаваць іх прыйшлі старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус, галоўны спецыяліст Алена Гарановіч.

Андрэй Садоўскі павіншаваў прысутных з надыходзячымі святамі. Падзякаваў моладзі Дзятлаўшчыны за тое, што яны сваімі дасягненнямі, перамогамі, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй прадстаўляюць нашу малую радзіму, любімую Дзятлаўшчыну далёка за яе межамі.

Сустрэча праходзіла ў фармаце інтэрактыўнага цімбілдзінга “#ELKAЖЕЛАНИЙ ИЛИ#МЕЧТЫ#СБЫВАЮТСЯ#” яго задачамі было падвесці вынікі Года малой радзімы і 75-годдзя Вялікай Перамогі, прадэманстраваць дасягненні лепшых вучняў Дзятлаўшчыны. Для гэтага вядучыя праекта выбралі розныя формы — інтэрв’ю, віктарыны, відэапасланні, апытанні, гульні, флэш-моб.

 

Дзед Мароз і Снягурачка выказалі словы падзякі старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэю Садоўскаму за аказаную дапамогу, праяўлены клопат і ўвагу, садзейнічанне ў падрыхтоўцы і правядзенні навагодняга дабрачыннага свята і правядзенні акцыі “Нашы дзеці”. На памяць гасцям яны ўручылі навагоднія сувеніры, а дзеці атрымалі традыцыйныя салодкія падарункі.

Да віншаванняў далучылася начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус, якая выказала ўпэўненасць, што наперадзе ў паспяховых юнакоў і дзяўчат – новыя гарызонты і пажадала, каб школьнікам заўсёды спадарожнічалі ўдача і старанне.

Вольга ЮШКЕВІЧ

 

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

37 минут ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

3 часа ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

3 часа ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago