У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава мастака Васіля Бортніка, наведаць якую можна з 27 верасня па 27 кастрычніка.

На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, родныя, сябры, аднакласнікі мастака, дзятлаўчане, якія цэняць прыгажосць. Дырэктар музея Вераніка Паўлоўская і старшы навуковы супрацоўнік Вольга Цюшляева прадставілі гасцям аўтара – былога выпускніка Дзятлаўскай школы-інтэрната, Варашылаўградскага дзяржаўнага вучылішча, Маскоўскага дзяржаўнага мастацкага інстытута імя В. І. Сурыкава, члена Саюза мастакоў Расіі, Маскоўскага саюза мастакоў – Васіля Бортніка. Ён нарадзіўся 5 студзеня 1959 года ў Казахстане, але лёс звязаў яго з вёскамі Ведравічы і Старына нашага раёна, а ў 1969-1975 гадах вучыўся ў школе-інтэрнаце. 

– На Дзятлаўшчыне нарадзілася шмат славутых людзей, у ліку якіх і вы, Васіль Міхайлавіч, – павіншаваў Васіля Бортніка з адкрыццём персанальнай выставы старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Ваша дзяцінства і юнацтва прайшлі ў гэтым раёне, прырода і людзі малой радзімы паўплывалі на светапогляд, далі штуршок для творчасці. Жадаю вам далейшых поспехаў і натхнення ад сустрэчы з Дзятлаўшчынай. Паколькі выстава арганізавана ў год 575-годдзя горада Дзятлава, старшыня райвыканкама падарыў мастаку кнігу пра наш райцэнтр, створаную рэдакцыяй газеты «Перамога».

Значны ўклад у станаўленне асобы будучага мастака і развіццё яго здольнасцяў зрабілі педагогі ранейшай Дзятлаўскай школы-інтэрната, ад іх імя Васіля Бортніка павіншавала і ўручыла дарагі сэрцу падарунак – чорна-белыя фотаздымкі – былая выхавальніца ўстановы Кацярына Сарока.

Віншавальныя лісты Васілю Міхайлавічу ад вядомых мастакоў Яўгена Мацько, Канстанціна Худзякова, Сяргея Кандрашова, Сяргея Гаўрылячанкі зачытала Наталля Бяляк, а таксама кранальны верш-падарунак аб прызванні творцы ад жыхара раёна Алега Беляка. У сваіх выказваннях сябры па цэху расказалі, што Васіль Міхайлавіч прадаўжае традыцыі расійскай рэалістычнай школы, ён выдатны каларыст, у простыя пейзажныя матывы прыўносіць рамантыку колеру і радасць жыцця. Палотны аўтара вылучаюцца кранальнымі сцэнамі з жыцця, ён тонка перадае эмоцыі, душэўны стан чалавека. Карціны прыцягваюць сваёй жыццёвасцю.

Сам Васіль Бортнік, разважаючы пра творчасць і лёс, лічыць сябе шчаслівым чалавекам, ён упэўнены, што дарогу ў жыццё яму далі выдатныя педагогі школы-інтэрната, якія былі яшчэ і цудоўнымі людзьмі. Сярод іх Марыя Жураўлёва, Яўгенія Мілейка, Генадзь Хаміцкі, іншыя. У далейшым многія абставіны паўплывалі на тое, што ён прыйшоў не ў спорт або выкладчыцкую дзейнасць, а прадаўжаў пісаць карціны. На іх мастак, каб перадаць сюжэты, часта малюе блізкіх людзей, сяброў, знаёмых. Любіць адлюстроўваць людзей-працаўнікоў, вясковыя пейзажы, кветкі, апошнім часам – рускія бярозы, лес. У выставачнай зале прэзентуецца толькі невялікая частка работ нашага вядомага земляка, і ён спадзяецца, што ў перспектыве зможа прывезці на Дзятлаўшчыну для выставы і іншыя свае карціны.

У час урачыстасці ў адрас аўтара прагучала шмат шчырых слоў і цёплых пажаданняў, сярод якіх галоўнае – прадаўжаць тварыць і дасягнуць новых мастацкіх поспехаў.

Напрыканцы кіраўнік раёна Андрэй Садоўскі анансаваў, што ў 2026 годзе імя Васіля Бортніка будзе занесена ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна.

Ірына СТЫРНІК


Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#художник #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Прафарыентацыя. Лета разам з “Перамогай”

Пра тое, што яны добра знаёмы з раёнкай і выпісваюць яе дома, яшчэ з парога…

8 часов ago

Ошибка на воде может стоить слишком дорого

По оперативным данным, с начала купального сезона утонули 117 человек, из них 9 детей. Спасены 150 человек,…

9 часов ago

Уборка урожая с учетом требований пожарной безопасности

Готовность объектов хозяйств в период уборочной кампании находится на особом контроле спасательного ведомства. Дятловские спасатели…

9 часов ago

Актуальны каментарый. Сям’я Ляхаў: “З любоўю да роднага куточка”

28 жніўня адбудзецца абласны этап VII рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года-2026” па Гродзенскай вобласці. У адборачных…

10 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Сям’я – галоўная крыніца энергіі

У Год беларускай жанчыны хочацца пазнаёміць нашых чытачоў з цудоўнай дзятлаўчанкай – Ганнай Гутыра, галоўным…

10 часов ago

Актуальны каментарый. Мэтавае накіраванне – гарант стабільнасці

Уступная кампанія на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў Беларусі праходзіць у больш ранні тэрмін, чым асноўны…

10 часов ago