У сярэдняй школе №1 горада Дзятлава прайшоў раённы творчы конкурс “Гучы, родная мова!” для навучэнцаў сельскіх школ.
У склад кампетэнтнага журы ўвайшлі Таццяна Кулеш, загадчыца дзяржаўнай установы “Дзятлаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”, Наталля Каско і Людміла Волкава – метадысты дзяржаўнай установы “Дзятлаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”.
Навучэнцы выступалі ў дзвюх намінацыях: “Тэатральная творчасць” і “Мастацтва слова”. У першай намінацыі ўлічвалася акцёрскае майстэрства, сцэнічнае маўленне і культура, індывідуальная непаўторнасць і зацікаўленасць выканаўцаў.
У другой намінацыі надавалася ўвага глыбіні пранікнення ў вобраз і раскрыццю сэнсавага зместу твора, правільнасці чытання, выкарыстанню сродкаў выразнасці, а таксама артыстызм і эмацыянальнасць.
У кожнай намінацыі пераможцы былі ўзнагароджаны Дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені, а астатнія па рашэнні журы былі адзначаны Граматамі ўдзельніка.
Вольга ЮШКЕВІЧ