Заўсёды прыемным момантам з’яўляецца ўзнагароджанне.

Так супала, што сёння адзначаецца Дзень моладзі. І з гэтай нагоды падзячны ліст атрымала Кацярына Скробук за шматгадовую добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна.

Акрамя гэтага, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак уручыў падарункі камандам  ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Войневічы” і зборнай камандзе КСУП “Русь-Агра” і “Белагурна”.

Прызёраў і пераможцаў агульнакаманднага заліку спаборніцтваў узнагародзілі ў час закрыцця турысцкага злёту. Каманды, якія занялі 1-3 месцы, атрымалі медалі, дыпломы і прызы. Пераможцай сёлетняга раённага турзлёту стала каманда ААТ “Граніт-Агра”. На другім месцы – КСУП “Хвінявічы”. Каманда ТАА “Ізакам” заняла трэцяе месца.

У наступным годзе ўрочышча Рыбакі зноў будзе прымаць на сваёй пляцоўцы чарговы турысцкі злет.

Вольга ЮШКЕВІЧ

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации