Categories: Падзеі

Раённая праграма святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

3 ліпеня

10.00 — выстава-прэзентацыя прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый «Для цябе, родная Беларусь» (плошча 17 Верасня г. Дзятлава).

11.00 — урачыстае адкрыццё свята «Беларусь — мая слава, надзея і гонар» (плошча 17 Верасня).

11.30 — урачыстая цырымонія занясення звестак пра выдатных жыхароў у Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна (плошча 17 Верасня).

11.30 — адкрыты турнір Дзятлаўскага раёна па шашках, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

12.00 — раённае спаборніцтва па валейболе сярод аматарскіх камандаў (спартыўная пляцоўка СШ №1 г. Дзятлава).

12.00 — раённае першынство па міні-футболе сярод юнакоў 2004-2005 года нараджэння (стадыён «Колас»).

12.00 — выстава-продаж народных умельцаў «Горад майстроў», работа сельскагаспадарчых падворкаў, турыстычная паласа перашкодаў, работа атракцыёнаў для дзяцей і дарослых, міні-пленэр юных мастакоў «Я малюю Беларусь», ваенна-спартыўная гульня «Лазер таг», ЦІР (гарадскі сквер па вул. Міцкевіча).

12.00 — святочная канцэртная праграма юных артыстаў Дзятлаўскага раёна «Мы — твая надзея, Беларусь» (плошча 17 Верасня).

13.00 — паказальныя выступленні камандаў чарлідараў, каратыстаў, сцяг-шоу (плошча 17 Верасня).

13.45 — адкрыццё персанальнай выставы члена Беларускага саюза мастакоў мастака Івана Козела «Зямля мая — зямля бацькоў» (Цэнтр культуры, 2-і паверх).

14.00 — спаборніцтвы па фігурным ваджэнні аматараў- скутарыстаў і байкераў «Шустры кубік» (стадыён «Колас»).

14.00 — чарговы турнір раённага летняга чэмпіянату па міні-футболе сярод аматарскіх камандаў (стадыён «Колас»).

14.40 — паказальныя выступленні супрацоўнікаў Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (стадыён «Колас»).

15.00 — таварыская сустрэча па футболе (стадыён «Колас»).

17.00 — канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі (плошча 17 Верасня).

19.00 — мюзікл узорнага тэатральнага калектыву «Мелодыі душы» (плошча 17 Верасня).

20.00 — святочная канцэртная праграма эстрадных выканаўцаў Дзятлаўскага раёна «Зорны россып» (плошча 17 Верасня).

21.20 — канцэрт кавер-бэнда «Шэрлак Холмс» з Мінска (плошча 17 Верасня).

22.55 — урачыстае выкананне гімна Рэспублікі Беларусь (плошча 17 Верасня).

23.20-01.00 — моладзевая дыскатэка.

Аргкамітэт

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

4 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

4 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

6 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

6 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

6 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago