Categories: Падзеі

Радасць Нараджэння Хрыстовага – пажылым людзям

Настаяцель царквы Успення Прасвятой Багародзіцы гарадскога пасёлка Казлоўшчына протаіерэй Георгій Ярмоліч з выхаванцамі нядзельнай школы наведалі насельнікаў аддзялення кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Госці павіншавалі пажылых людзей і работнікаў аддзялення са светлым святам Нараджэння Хрыстова. Юныя хрыстаславы праспявалі калядкі, несучы прысутным радасць аб нараджэнні Боганемаўляці.
Айцец Георгій павіншаваў усіх са святам, пажадаў Божай дапамогі, здароўя і цярпення ў нясенні жыццёвага крыжа. Напрыканцы святар раздаў жыхарам аддзялення салодкія падарункі.

Таксама Георгій Ярмоліч разам са сваімі выхаванцамі спусціўся на першы паверх будынка, дзе знаходзіцца Казлоўшчынская бальніца, і наведаў цяжка хворых пажылых людзей, якія ляжаць на сацыяльных ложках. Кожнаму такому пацыенту айцец Георгій сказаў цёплыя словы падтрымкі, падарыў цукеркі.



Протаіерэй Георгій Ярмоліч зазначае, што даўно духоўна апякае жыхароў аддзялення і пажылых людзей, якія знаходзяцца на сацыяльных ложках, бо яны маюць патрэбу ў падтрымцы. У час паста святар паспавядаў і прычасціў усіх жадаючых, і яны сустрэлі Нараджэне Хрыстова са светлай радасцю ў сэрцы.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

23 минуты ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago