Рацыянальныя ініцыятывы знаходзяць падтрымку

Завулак і вуліца Талкуноўская ў гарадскім пасёлку Наваельня знаходзяцца праз раку Моўчадзь ад цэнтра пасёлка і асноўных яго сацыяльных аб’ектаў. Злучаны яны з асноўнай інфраструктурай дзвюмя дарогамі, аднак месцічы пры выбары шляху заўжды аддавалі перавагу сцяжынцы праз драўляную кладку, якая значна скарачае адлегласць.

– Мясцовыя дарогі грунтавыя, але ў добрым стане, – зазначае намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік. – На адным з участкаў у 2015 годзе быў адрамантаваны бетонны мост. Вуліца Талкуноўская і завулак абслугоўваюцца аўталаўкай, у вучэбны час быў арганізаваны падвоз дзяцей у школу. Праўда, гістарычна склалася, што мясцовыя жыхары найчасцей дабіраюцца да цэнтра Наваельні па кладцы праз раку. Пабудавана яна была ў пачатку 2000-х гадоў, актыўна выкарыстоўвалася, аднак не знаходзіцца на балансе ніводнай арганізацыі, таму вырабіць дакументы для “цэнтралізаванага” рамонту было немагчыма, бо канструкцыя не падпадае пад крытэрыі моста, аднак яшчэ можа паслужыць людзям. Калі ўзнікла неабходнасць у рамонце, жыхары звярнуліся па дапамогу ў райвыканкам. Раённымі службамі і мясцовай выканаўчай уладай гарпасялкоўцам для выканання работ была перададзена драўніна ад разборкі канструкцый у шматкватэрным доме, які ў Наваельні цяпер перабудоўваецца ў арэнднае жыллё. Самі жыхары вуліцы і завулка паклапаціліся аб закупцы выкарыстаных шпалаў і ў час суботніка адрамантавалі кладку. Праца праведзена аб’ёмная, людзі малайцы, але яшчэ неабходна ажыццявіць некаторыя работы, якія дазволяць рухацца па кладцы бяспечна і ўпэўнена. Тут патрэбны надзейныя парэнчы, і дапамагчы пасялкоўцам у іх устаноўцы паабяцалі работнікі лясгаса.

Менавіта гэта тэма і арганізацыя работ былі абмеркаваны ў час сустрэчы Дзмітрыя Баравіка з прадстаўнікамі лясгаса і Новаяльнянскага сельвыканкама. Сустрэча была выязной, каб на месцы ацаніць усе магчымасці, вызначыць “фронт” задач, спланаваць дзеянні дэталёва і паэтапна.

– Кладка была ў дрэнным стане, – расказала прысутным старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч, запрасіўшы агледзець мясцовасць. – Дзякуючы сумесным намаганням насельніцтва і органаў мясцовага самакіравання, мы зрабілі тое, што цяпер бачым. Людзі разумелі, што рамонт сапраўды неабходны, арганізаваліся, дапамаглі будматэрыяламі. Вынік ёсць, але ён прамежкавы. Завяршыць рамонт дапаможа Дзятлаўскі лясгас. Кладка важная для мясцовых жыхароў, бо значна скарачае іх шлях да цэнтра пасёлка. 

– Канструкцыя драўляная, зразумела, што ў лясгаса ёсць адпаведныя матэрыялы, якія дазволяць ёй праслужыць яшчэ доўгі час, – патлумачыў аказанне дапамогі дырэктар Дзятлаўскага лясгаса Сяргей Дурко. – Дапамагчы мы гатовыя і піламатэрыяламі, і работнікамі. Рамонт ускладняецца тым, што да кладкі немагчымы доступ тэхнікі, таму ўся работа будзе ручной. Драўніну мы падвязём як мага бліжэй да месца, выдзелім некалькі работнікаў, разлічваю, што рамонт будзе поўнасцю скончаны хутка. 

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

19 минут ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

28 минут ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

2 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

2 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

2 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago