Не толькі аператыўна скасіць травы, але і якасна захаваць – такая першачарговая задача стаіць перад сельгаспрадпрыемствамі Дзятлаўшчыны і ўсёй краіны.
У ААТ “Граніт-Агра” для гэтага падрыхтавалі сянажныя ямы, цяпер ідзе іх закладка. МАЗы гаспадаркі дастаўляюць з поля вяленую люцэрну. Каб кармы добра захоўваліся да моманту выкарыстання, іх вяляць на полі да вільготнасці 50-55 %. Для гэтага скошаныя травы трэба падабраць на працягу сутак. Кантроль вільготнасці спецыялісты гаспадаркі прадаўжаюць у працэсе закладвання сенажу.
– Актыўна выкарыстоўваем на корм жывёле люцэрну, з года ў год гэта культура добра паказвае сябе, – расказвае галоўны аграном ААТ “Граніт-Агра” Алена Майсейчык. – Сёлета ў гаспадарцы 1007 гектараў культуры, у далейшым плануем павялічваць плошчы пад яе. Люцэрна з’яўляецца высокапрадукцыйнай культурай, з яе можна атрымаць ад 3 да 5 укосаў за сезон. Таксама гэта высокапратэінавая культура, якая стымулюе жвачку, яна багата вітамінамі і мікраэлементамі, што станоўча ўплывае на здароўе каровы і яе прадукцыйнасць. Да таго ж, навукоўцы адзначаюць, што люцэрна не толькі карысная, але і вельмі смачная для кароў.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…