Работы па будаўніцтве Беларускай АЭС вядуцца строга па графіку. Аб гэтым далажыў сёння Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў час наведвання пляцоўкі будаўніцтва БелАЭС віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка цікавіўся пытаннямі бяспекі. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што пры ўзвядзенні Беларускай АЭС ні ў якім разе не трэба спяшацца. Прэзідэнта запэўнілі, што пры ўсіх работах захоўваюцца чатыры этапы кантролю. Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што будаўніцтва вядзецца ў адпаведнасці са строгім рэгламентам захавання якасці.
Згодна з генеральным кантрактам узвядзенне першага энергаблока павінна завяршыцца ў 2018 годзе, другога энергаблока — у 2020 годзе. Цяпер вядуцца работы на асноўных будынках і збудаваннях энергаблокаў нумар 1 і нумар 2, а таксама дапаможных аб’ектах электрастанцыі. У 2016 годзе плануецца пачаць мантаж ядзернага рэактара, турбіны, парагенератараў, зварцы галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода. Цяпер усё абсталяванне працяглага цыкла вырабу выбрана і заключаны кантракты на яго вытворчасць. Для Беларускай АЭС закантрактавана абсталяванне на суму крыху больш за $2 млрд. Асноўная пастаўка абсталявання плануецца з 2016 года.
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…