21 лістапада адбылося пасяджэнне назіральнай камісіі пры Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі, на якім прысутнічалі спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, крымінальна-выканаўчай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў, папраўчай установы “Папраўчая калонія-пасяленне № 26”, КСУП “Жукоўшчына”, старшыні сельвыканкамаў.
На сустрэчу былі запрошаны асобы, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, непрацуючыя жыхары раёна.
Камісія заслухала пытанні па рабоце з асобамі, якія вызваліліся з месцаў адбывання пакаранняў, у КСУП “Жукоўшчына”, з асуджанымі ў папраўчай калоніі-пасяленні № 26, па сацыяльнай адаптацыі і прафілактыцы супрацьпраўных паводзін у такіх асоб на тэрыторыі Парэцкага сельскага савета, аб бытавым, працоўным уладкаванні тых, хто мае судзімасць.
Было адзначана, што ў раёне вядзецца мэтанакіраваная работа з грамадзянамі, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, ім дадзена магчымасць працаўладкавання, атрымаць прафесійнае навучанне, каб аблегчыць вяртанне да звычайнага жыцця, атрымаць нармальную заработную плату, жыллё. Праблем дастаткова і іх прыходзіцца вырашаць штодзённа, ёсць прыклады парушэння працоўнай дысцыпліны, п’янства.
Размова з асобамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, была прынцыповая. Прычыны, па якіх яны не працуюць, розныя: пашпарт закончыўся, камісію не прайшоў да канца, або проста “не ведаю”, заўтра зраблю, пайду. І гэта ўжо не першы раз, магчыма, яшчэ і не апошні. Некаторым з іх была пастаўлена канкрэтная ўмова і папярэджанне аб накіраваннні ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Абяцанні многіх, на жаль, так і застаюцца ў зале, хаця знешне здаецца, што людзі разумеюць: жыццёвыя абставіны іх дайшлі да пэўнай кропкі напружання і цярпення ў камісіі. Ёсць, праўда, і тыя, да каго ўсё ж такі з дапамогай агульных намаганняў удалося дастукацца да сумлення, але і яны застаюцца на поўным кантролі.
Вадзім Бялятка адзначыў, што абавязкова патрэбна ўзмацніць работу камісіі па барацьбе з п’янствам у арганізацыях і на прадпрыемствах, бо на тэрыторыі раёна сёлета адбыўся рост правапарушэнняў асобамі ў стане алкагольнага ап’янення, не дапускаць такіх работнікаў на працоўнае месца, праводзіць з імі пастаянную прафілактычную работу.
Таццяна САНЮК
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…