У Беларусі стартаваў рэспубліканскі кірмаш вакансій для пажылых і інвалідаў, да якога далучылася і Дзятлаўшчына.

Арганізацыі і прадпрыемствы нашага раёна сферы адукацыі, сельскай, лясной гаспадаркі, прамысловасці, энергетыкі прадаставілі вакансіі для людзей “сярэбранага” ўзросту і грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі.

Наведвальнікаў кірмашу вакансій павітала намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Савань. Яна павіншавала прысутных з Днём пажылых людзей, растлумачыла змяненні ў нацыянальным заканадаўстве, якія закранаюць інтарэсы пенсіянераў і інвалідаў, льготы для іх у плане працаўладкавання, аплаты працы і выплаты пенсіі.

– Вопыт, веды і энергія людзей “сярэбранага” ўзросту з’яўляюцца каштоўным рэсурсам для рынку працы, і сёння мы пастараемся дапамагчы кожнаму, хто хоча папрацаваць на заслужаным адпачынку, – адзначыла Алена Мікалаеўна.

Яна падкрэсліла, што асноўная задача кірмашу – стварыць спрыяльнае асяроддзе для прамога дыялогу паміж працадаўцамі, гатовымі прапанаваць вакансіі для людзей старэйшага ўзросту, і самімі суіскальнікамі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации