З жыхарамі Дварэцкага сельскага савета 13 лютага сустрэўся старшыня Дзятлаўскага раённага савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

У час сустрэчы Аляксандр Станіслававіч расказаў прысутным аб развіцці сацыяльна-эканамічнай сферы нашага раёна ў 2018 годзе.

Некаторым пытанням старшыня раённага Савета дэпутатаў надаў асаблівую ўвагу. Ён расказаў, што ў раёне выконваюцца патрабаванні сацыяльных стандартаў, аднаўляюцца і рэмантуюцца аб’екты сацыяльнай сферы, папаўняецца іх матэрыяльна-тэхнічная база, дасягнуты пэўныя поспехі ў розных накірунках работы. Шмат увагі скіравана на навядзенне парадку на зямлі. Радуюць дасягенні навучэнцаў установаў адукацыі раёна і юных спартсменаў, якія штогод заваёўваюць новыя ўзнагароды на конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях, спаборніцтвах рознага ўзроўню.

У 2019 годзе плануецца не спыняцца на дасягнутым, а прадоўжыць работу па выкананні асноўных сацыяльна-эканамічных паказчыкаў.

Ірына СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации