Вучонымі-псіхолагамі даказана, што псіхалагічны дабрабыт дазваляе падлеткам спраўляцца з праблемамі і задачамі падлеткавага ўзросту і палягчае пераадоленне крызісных сітуацый у жыцці.
З гэтай мэтай у рамках месячніка прафілактыкі крызісных сітуацый у Дварэцкай сярэдняй школе сярод вучняў 8-11 класаў прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна “Псіхалагічны дабрабыт падлеткаў”, якая садзейнічала разуменню навучэнцамі асноў псіхічнага здароўя і псіхалагічнага дабрабыту. У ходзе мерапрыемства навучэнцы адказалі на апорныя пытанні, даведаліся аб прыёмах, якія дапамогуць вярнуць сабе радасць жыцця і справіцца з негатыўнымі эмоцыямі і перажываннямі, а таксама патрэніраваліся ў прымяненні некаторых з іх. Да таго ж навучэнцы атрымалі інфармацыю пра ўстановы, якія прадастаўляюць псіхалагічную падтрымку дзецям і падлеткам у крызісных жыццёвых сітуацыях у Рэспубліцы Беларусь.


У пераадоленні крызісных сітуацый у жыцці немалаважную ролю іграюць духоўна-маральныя ўстоі падлеткаў. Безумоўна, гэтаму спрыяюць сустрэчы са святарамі. У 9 класе прайшла класная гадзіна “Жыццё – найкаштоўнейшы дар”, падчас якой адбылася сустрэча з настаяцелем праваслаўнай царквы. У размове айцец Сергій падзяліўся з навучэнцамі глыбокімі думкамі пра сэнс жыцця і сямейныя каштоўнасці, пазнаёміў з біблейскімі гісторыямі, якія натхняюць і вучаць важным жыццёвым урокам: пераадольваць цяжкасці і знаходзіць духоўныя сілы ў складаных жыццёвых сітуацыях.
Марыя ІГНАЦІК,
класны кіраўнік 9 класа Дварэцкай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#образование