Прызыў ваеннаабавязаных: тэорыя і практыка

На базе Дварэцкага сельскага савета прайшлі паказныя планавыя заняткі з прадстаўнікамі і спецыялістамі сельвыканкамаў па практычным разгортванні пункта апавяшчэння і збору сельскага выканаўчага камітэта.

– Мы адпрацавалі адзін з варыянтаў работы пункта апавяшчэння сельскага выканкама, які можна прынять за аснову ў рабоце, – адзначыў камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец.

Намеснік ваеннага камісара – начальнік мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун нагадаў асноўныя палажэнні па рабоце пункта збору, нарматыўныя дакументы, якія патрэбна штогод звяраць з рэестрам і трымаць у актуальным стане.

Удзельнікі  мерапрыемства адпрацоўвалі на практыцы дзеянні пункта апавяшчэння і збору ад моманту атрымання распараджэння з ваеннага камісарыята да завяршэння мабілізацыйных мерапрыемстваў.

За збор і прызыў у войска ваеннаабавязаных адказваюць мясцовыя органы кіравання: райвыканкам і непасрэдна кожны з сельскіх выканкамаў раёна. На базе апошняга разгортваецца пункт апавяшчэння і збору, які ў трохгадзінны тэрмін павінен быць гатовы выконваць задачы па прызначэнні. Кожны з дзяржаўных служачых мае свае функцыі на экстранны выпадак, яны штогод адпрацоўваюцца ў час трэніровачных заняткаў.

На практыцы ў пастаўцы ваенных рэсурсаў, як правіла, удзельнічае не адзін сельскі савет, а некалькі, таму выконваць даведзеную дзяржавай задачу павінен быць гатовы кожны з іх.

На працягу года ўсе пункты апавяшчэння і збору сельскіх выканкамаў будуць правераны інспектарамі ваеннага камісарыята і атрымаюць ацэнку работы.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

12 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

12 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

13 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

14 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

14 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago