Сёлета свой праект на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Патрыёт.by” ў Гродне прадставілі навучэнцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава Аляксей Пацыновіч і Лізавета Салата.

Пад кіраўніцтвам настаўніцы Вольгі Міхайлаўны Старыкавай яны стварылі сайт “Великие умы земли Дятловской”, дзе змясцілі біяграфіі, узнагароды, вынаходніцтвы і патэнты 21 знакамітага ўраджэнца нашага раёна. Кемлівым і актыўным наведвальнікам сайта аўтары прапануюць яшчэ і інтэрактыўныя практыкаванні на замацаванне атрыманай інфармацыі. Ёсць на сайце і свой слоўнік — “Гласарый”, дзе можна знайсці дакладныя факты пра навуку і яе галіны.

На абласным этапе конкурсу “Патрыёт.by” навучэнцы прадставілі свой праект у намінацыі “Ах, колькі нам цудоўных адкрыццяў рыхтуе дух асветы…”. У гэтай намінацыі былі прадстаўлены камп’ютарныя гульні і творчыя праекты аб навуковай і гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, дасягненнях беларускага народа ў розных сферах.

Журы, у склад якога ўваходзілі выкладчыкі кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій фізіка-тэхнічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэт імя Янкі Купалы, высока ацаніла праект дзятлаўчан. У выніку, работа Аляксея Пацыновіча і Лізаветы Салата была адзначана дыпломам за другое месца абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Патрыёт.by”.

Аўтары праекта запрашаюць жыхароў раёна наведваць іх сайт і знаёміцца са занакамітымі ўраджэнцамі Дзятлаўшчыны — вучонымі, вынаходнікамі, грамадскімі дзеячамі.

І. КАЎКЕЛЬ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

1 Комментарий

  • Поздравляю деток, молодцы они и их преподаватели!!!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации