Прыродны запаведнік ці пастка?

Агароджа на мяжы з Польшчай шкодзіць Белавежскай пушчы.

У сродках масавай інфармацыі амаль кожны дзень чытаем навіны аб тым, як чарговая жывёліна заблыталася ў калючым дроце і загінула з-за агароджы, якую на мяжы з Беларуссю ўстанавіла Польшча.

Пытанне гэта праблемнае і беларускім бокам неаднаразова ўзнімалася. Польскі бок будаваў сцяну супраць нелегальных мігрантаў, аднак больш за 50 кіламетраў яе пралягло менавіта праз Белавежскую пушчу – прыродны аб’ект, унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, і яна стала сапраўднай пасткай для дзікіх жывёл.

Беларускія вучоныя б’юць трывогу: з-за сцяны будзе нанесены непапраўны ўрон рэдкім экалагічным сістэмам запаведніка, тым не менш польскія суседзі стараюцца не заўважаць такой высновы. На жаль, экалагічныя працэсы не паддаюцца строгаму планаванню і не церпяць межаў, а некаторыя з іх увогуле незваротныя.

Меркаваннем на гэты конт падзяліўся начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Балькоўскі:

– Мы, работнікі інспекцыі, лічым, што будаўніцтва агароджы вышынёй 5,5 метра і працягласцю 50 кіламетраў праз аб’ект Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА “Белавежская пушча” з’яўляецца парушэннем урадам Польшчы міжнародных прыродаахоўных нормаў і правілаў. Размешчаны на водападзеле Балтыйскага і Чорнага мораў трансгранічны запаведнік надзвычай важны для захавання еўрапейскай біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці. Тут пражывае самая вялікая папуляцыя знакавых відаў еўрапейскага зубра. Будаўніцтва штучнага бар’ера з калючым дротам ажыццяўляецца без якой-небудзь ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Ніякіх кансультацый з грамадскасцю ні ў адной з памежных краін не праводзілася. Белавежская пушча – не проста запаведнік, а найбольш буйны астатак рэліктавага першабытнага раўніннага лесу, які ў дагістарычныя часы рос на тэрыторыі практычна ўсёй Еўропы. У адносна некранутым стане ён захаваўся толькі ў пушчы, падзеленай паміж Беларуссю і Польшчай, таму ЮНЕСКА ўнесла аб’ект у спіс Сусветнай спадчыны. Найбольш відавочнае наступства ад будаўніцтва сцяны – уздзеянне на трансгранічныя папуляцыі млекакормячых, перш за ўсё драпежнікаў. Могуць узнікнуць і сур’ёзныя гідралагічныя праблемы, што вядуць да трансфармацыі натуральных прыродных працэсаў і дэградацыі лясоў.

Штучны падзел адзінага прыродаахоўнага комплексу пагібельны для звяроў. Ён прывядзе да ізаляцыі папуляцыйных груповак буйных млекакормячых і збяднення генафонду.

Канвенцыя ЮНЕСКА аб ахове Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны і Канвенцыя Савета Еўропы аб ахове дзікай фаўны і флоры і прыродных асяроддзяў пражывання ў Еўропе (Бернская канвенцыя) прадугледжваюць абавязак дзяржаў-удзельніц не прымаць любых наўмысных дзеянняў, якія маглі б нанесці прамую ці ўскосную шкоду культурнай і прыроднай спадчыне на тэрыторыі дзяржаў-бакоў, а таксама ўлічваць неабходнасць захавання раёнаў, якія знаходзяцца пад абаронай, каб пазбегнуць ці звесці да мінімуму любую іх дэградацыю.

На справе ўсё набывае адваротныя вынікі. Сцяна з бетону і сталі наносіць непапраўную шкоду ўнікальнаму прыроднаму асяроддзю, па-жывому дзелячы суцэльны прыродны комплекс. Інакш як варварствам гэта не назваць.

Хочацца падвесці і журналісцкую выснову. Ці не прыспеў для людзей любых нацыянальнасцяў час задумацца, што мы пакінем для наступных пакаленняў? На тое яна і “сусветная спадчына”, што належыць усяму чалавецтву. Зямля – наш агульны дом, і калі пахіснецца хоць адзін “стоўп”, на якім ён пабудаваны, мы ўсе можам апынуцца за крок да катастрофы. Ці не варта ўзяцца за розум і пачаць будаваць добрасуседскія адносіны?

Ірына СТЫРНІК

Фота Наталлі Авярчук і з адкрытых крыніц

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

9 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

9 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

10 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

10 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

11 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago