У Гезгалаўскім яслі-садзе прайшло святочнае мерапрыемства “Віншуем мілых мам”. Казачныя героі: Чырвоная Шапачка, Шэры Воўк, Шапакляк – былі актыўнымі ўдзельнікамі святочных ранішнікаў, спявалі, танцавалі, гулялі ў гульні, “пяклі” разам піражкі, “варылі” кашу, загадвалі загадкі, праводзілі конкурсы з выхаванцамі і іх матулямі.

×××

У сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава прайшоў святочны канцэрт да 8 Сакавіка. Са сцэны гучалі дзясяткі цёплых слоў, віншаванняў, вершаў. Музычныя нумары дарылі яркія і таленавітыя вучні школы — удзельнікі вакальна-інструментальных ансамбляў «Юніс» і «Арэал».

×××

Напярэдадні жаночага свята навучэнцы Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы і работнікі мясцовага Дома культуры арганізавалі святочную праграму “Да 8 Сакавіка…”. Навучэнцы школы прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы творчых нумароў, кранулі сэрца прысутных, выклікалі захапленне прыгожыя, мілагучныя песні, пяшчотныя вершы, захапляючыя танцы, а таксама відэавіншаванне і памятныя сувеніры.

×××

Напярэдадні вясновага свята ў 1-4 класах Дварэцкай сярэдняй школы прайшла конкурсна-гульнявая праграма «А, ну-ка, дзяўчынкі!».

×××

Актывісты валанцёрскага атрада “Рука дапамогі” Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі “8 Сакавіка ў кожны дом”. Падчас акцыі валанцёры ўручылі святочныя паштоўкі з цёплымі пажаданнямі ветэранам педагагічнай працы.

×××

У Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе адбылася спартыўна-гульнёвая праграма “Вясенняя капель”, прымеркаваная да святкавання 8 Сакавіка . У мерапрыемстве ўдзельнічалі каманды Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і ААТ “Граніт-Агра”. Пераможцай стала жаночая каманда “Цынія”, якая прадстаўляла ААТ “Граніт-Агра”, ганаровае другое месца заняла каманда педагогаў “Кохія”.

Падрыхтавала да друку Таццяна САНЮК

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago