У Гезгалаўскім яслі-садзе прайшло святочнае мерапрыемства “Віншуем мілых мам”. Казачныя героі: Чырвоная Шапачка, Шэры Воўк, Шапакляк – былі актыўнымі ўдзельнікамі святочных ранішнікаў, спявалі, танцавалі, гулялі ў гульні, “пяклі” разам піражкі, “варылі” кашу, загадвалі загадкі, праводзілі конкурсы з выхаванцамі і іх матулямі.

×××

У сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава прайшоў святочны канцэрт да 8 Сакавіка. Са сцэны гучалі дзясяткі цёплых слоў, віншаванняў, вершаў. Музычныя нумары дарылі яркія і таленавітыя вучні школы – удзельнікі вакальна-інструментальных ансамбляў “Юніс” і “Арэал”.

×××

Напярэдадні жаночага свята навучэнцы Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы і работнікі мясцовага Дома культуры арганізавалі святочную праграму “Да 8 Сакавіка…”. Навучэнцы школы прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы творчых нумароў, кранулі сэрца прысутных, выклікалі захапленне прыгожыя, мілагучныя песні, пяшчотныя вершы, захапляючыя танцы, а таксама відэавіншаванне і памятныя сувеніры.

×××

Напярэдадні вясновага свята ў 1-4 класах Дварэцкай сярэдняй школы прайшла конкурсна-гульнявая праграма “А, ну-ка, дзяўчынкі!”.

×××

Актывісты валанцёрскага атрада “Рука дапамогі” Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі “8 Сакавіка ў кожны дом”. Падчас акцыі валанцёры ўручылі святочныя паштоўкі з цёплымі пажаданнямі ветэранам педагагічнай працы.

×××

У Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе адбылася спартыўна-гульнёвая праграма “Вясенняя капель”, прымеркаваная да святкавання 8 Сакавіка . У мерапрыемстве ўдзельнічалі каманды Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і ААТ “Граніт-Агра”. Пераможцай стала жаночая каманда “Цынія”, якая прадстаўляла ААТ “Граніт-Агра”, ганаровае другое месца заняла каманда педагогаў “Кохія”.

Падрыхтавала да друку Таццяна САНЮК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации