Пад такой назвай прайшла культурна-забаўляльная праграма ў выхаваўча-аздараўленчым летніку “Здаравячок” Казлоўшчынскай сярэдняй школы, арганізаваная сумесна з работнікамі мясцовага Дома культуры.
Напачатку пагаварылі пра Мядовы Спас, даведаліся, што менавіта да гэтага часу мёд у вуллях спее да поўнай гатоўнасці і толькі цяпер яго можна збіраць. Прысмакі неслі ў царкву і асвячалі. Людзі верылі, што тады мёд стане па-сапраўднаму гаючым і вылечыць ад шматлікіх хвароб. Пачаставаліся мядком і рознымі салодкімі прысмакамі.

Таксама падрабязней даведаліся пра яшчэ адно свята – Яблычны Спас, спрабавалі яблыкі розных гатункаў, удзельнічалі ў майстар-класе па стварэнні і афармленні з іх страваў.
Не абмінулі ўвагай і Спас Арэхавы, прынялі ўдзел у кулінарных эксперыментах, збіралі і апрацоўвалі арэхі, а таксама спаборнічалі ў спрыце і хуткасці.

Засталіся на памяць не толькі “смачныя” ўспаміны, але і новыя ўяўленні пра народныя беларускія традыцыі і звычаі.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga